Краматорск
Крамато́рск (па-ўкраінску: Крамато́рськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, на рацэ Казённы Тарэц. Насельніцтва 158 тыс. чал. (2017)[1]. Знаходзіцца за 84 км ад Данецку.
Краматорск | |||||
Краматорськ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1868 | ||||
Горад з: | 1932 | ||||
Рэгіён: | Данецкая вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Аляксандар Ганчарэнка | ||||
Плошча: | 305.24 км² | ||||
Насельніцтва: | 157627 (2017) | ||||
Тэлефонны код: | +380-626(4) | ||||
Паштовы індэкс: | 84300-84390 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д.Каардынаты: 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д. | ||||
Краматорск на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Краматорск |
Гісторыя Рэдагаваць
Горад разьвіўся ад пасёлку пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 годзе, да сучаснага даволі вялікага гораду абласнога значэньня, прамысловага цэнтру і транспартнага вузла.
Паходжаньне назвы Рэдагаваць
У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц зьявілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва зьмянілася на Краматорск.
Гістарычная прыналежнасьць Рэдагаваць
Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорску й ягоных бліжэйшых прадмесьцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні й майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі нэаліту, якія працягвалі існаваць і ў пэрыяд раньняй медзі. У прадмесьцях Краматорску дасьледавана таксама Курганны магільнік мэталюрга-ліцейніка эпохі бронзы.
У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.
У 1767 годзе ўрад Расеі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысячаў дзесяцінаў казацкай зямлі, на якіх было заснаванае сяло Пятроўка. Пазьней гэтыя землі былі прададзеныя высакароднаму роду Абаза, пасьля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзьніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабелькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую аглямэрацыю — Краматорск.
Насельніцтва Рэдагаваць
Паводле зьвестак перапісу 2001 году 31,06% адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87% — расейскую, а 1,07% — іншую[2].
Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2%, расейцы — 26,9%, беларусы — 0,7%, а іншыя — 2,2%.
1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
12 000 | 12 305 | 94 114 | 115 385 | 149 832 | 178 163 | 198 094 | 181 025 | 157 627 |