Ілавайск

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Ілава́йск (па-ўкраінску: Іловайськ) — места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, падпарадкаванае Харцыскай мескай радзе места Харцыск.

Ілавайск
Дата заснаваньня: 1869
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Плошча: 10,8 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 16 143 чал.
шчыльнасьць: 1494,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6257
Паштовы індэкс: 86793
Нумарны знак: AH / 05
Геаграфічныя каардынаты: 47°55′30″ пн. ш. 38°11′42″ у. д. / 47.925° пн. ш. 38.195° у. д. / 47.925; 38.195Каардынаты: 47°55′30″ пн. ш. 38°11′42″ у. д. / 47.925° пн. ш. 38.195° у. д. / 47.925; 38.195
Ілавайск на мапе Ўкраіны
Ілавайск
Ілавайск
Ілавайск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://ilovaysk.dn.ua/

Значную ролю ў жыцьці места адыгрываў чыгуначны прыпынак «Ілавайск». На ім знаходзіліся два пункты мытнага афармленьня для тавараў з Расеі: Ілавайск-народны парк, Ілавайск-паўднёвы парк. Места Ілавайск уваходзіць у г. зв. «Вялікі Данецк».

Насельніцтва рэдагаваць

За XX стагодзьдзе места павялічыла сваё насельніцтва.

рок насельніцтва
1923 3 065
1926 6 145
1939 15 222
1959 21 947
1970 19 676
1979 20 435
1989 21 076
1992 21 000
1998 20 500
2001 17 620
2005 16 915
2010 16 255
2014 15 808

Гісторыя рэдагаваць

Заснаванае ў 60-х гадах XIX стагодзьдзя, як чыгуначны разьезд-прыпынак на чыгугачнай лініі ХаркаўТаганрог. Назва места паходзіць ад Ілавайскіх, ад прозьвішча ўласьнікаў зямлі па якой правялі чыгунку. Места пачало хутка разьвівацца, калі была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў (XIX стагодзьдзе) чыгункі Курск-Харкаў-Поўдзень Расеі. Пасьля пабудовы чыгункі Далгінцава-Валнаваха-Ілавайск-Дэбальцава ў 1902—1904 гадах Ілавайск стаў важным чыгуначным вузлом. У 1938 годзе Ілавайск стаў местам.

Прамысловасьць рэдагаваць

Насельнікі места займаюцца ў прадпрыемствах, што абслугоўваюць чыгунку. Існуе вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў — шлакаблёкаў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць