Ліман (горад)
Ліма́н (па-ўкраінску: Лиман), у 1925—2016 гадах — Красны Ліман) — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, цэнтар Ліманскага раёну. Разьмешчанае за 136 кілямэтраў ад Данецку. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — 23 тыс. мяшканцаў (2011).
Ліман | |||||
укр. Лиман | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1667 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Ліманская меская рада | ||||
Плошча: | 18,2 км² | ||||
Вышыня: | 107 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 23 307 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1280,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6261 | ||||
Паштовыя індэксы: | 84400—84409 | ||||
КОАТУУ: | 1413300000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°59′24″ пн. ш. 37°48′36″ у. д. / 48.99° пн. ш. 37.81° у. д.Каардынаты: 48°59′24″ пн. ш. 37°48′36″ у. д. / 48.99° пн. ш. 37.81° у. д. | ||||
Ліман | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Ліманская мескрада |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснаванае ў 1667 року казакамі Ізюмскага полку як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер места Славянск). У 1825 Ліман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялянаў. У 1911 побач зь местам была пракладзена чыгуначная каляя ды збудаваная станцыя. У 1925 паселішча перайменаванае на Красны Ліман, у 1938 прысвоены статус места.
Паводле зьвестак на 1864 рок ва ўласьніцкай слабадзе Ліман Ізюмскага павету Харкаўскай губэрні жылі 2622 асобы (1470 мужчынскай стаці і 1152 — жаночай), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[1].
У 1885 у колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласьці мешкалі 3503 асобы, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 крамы, адбываліся 2 кірмашы на рок[2].
1 кастрычніка 2022 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі Ліман пасьля 4-месячнай расейскай акупацыі[3].
Прамысловасьць
рэдагавацьБольшасьць працаздольнага насельніцтва занятая на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.
Станцыя Красны Ліман, лякаматыўнае ды вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сыгналізаціі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадзкія пабудовы, дарожныя электрамэханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рэйказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складальнікі Ліманскага чыгуначнага вузла. Рэйказварны цягнік № 6 зьдзяйсьняе зварныя апэрацыі ды апэрацыі па апрацоўцы каляі.
Другое месца па значнасьці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фэрмэрскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёну закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласьцей. Асноўныя паказьнікі дзейнасьці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніваў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.
Ураджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Леанід Кізім — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Ігар Разаронаў — украінскі цяжкаатлет, прызэр Алімпійскіх гульняў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
- ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
- ^ Узброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Ліман // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 кастрычніка 2022 г. Праверана 3 кастрычніка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыйны партал Данеччыны
- Уліковая картка(недаступная спасылка) на бачыне Вярхоўнае Рады Ўкраіны
- Лиман — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)