Прэзыдэнт Украіны
Прэзыдэ́нт Украі́ны (па-ўкраінску: Президент України) — кіраўнік дзяржавы Ўкраіна. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасьцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. Зьяўляецца гарантам дзяржаўнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, выкананьня канстытуцыйных працоў і свабодаў асобы і грамадзяніна[2].
Прэзыдэнт Украіны | |
па-ўкраінску: Президент України | |
Штандар Прэзыдэнта Ўкраіны | |
Пасаду займае Уладзімер Зяленскі з 20 траўня 2019 | |
Узначальвае | Украіна |
---|---|
Форма звароту | Пане прэзыдэнце (укр. Пане президенте) |
Афіцыйная рэзыдэнцыя |
Марыінскі палац (цэрыманіяльная) 13 іншых даступныя для ўжываньня |
Прызначаецца | абіраецца на прамых выбарах |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 рокаў, ня больш за два тэрміны запар |
Заробак | 28 000 ₴ (1500 $)[1] |
Папярэдняя пасада | Старшыня Вярхоўнае Рады ЎССР |
Пасада зьявілася | 5 сьнежня 1991 |
Першы на пасадзе | Леанід Краўчук |
Сайт | http://www.president.gov.ua/ru/ |
Дзейным прызыдэнтам зьяўляецца Ўладзімер Зяленскі, інаўґурацыя якога адбылася 20 траўня 2019 року.
Паўнамоцтвы
рэдагавацьПрэзыдэнт абіраецца наўпроставымі выбарамі ўсімі грамадзянамі на тэрмін пяць гадоў. Адна асоба ня можа быць прэзыдэнтам болей за 2 тэрміны запар. Канстытуцыя Ўкраіны забараняе прэзыдэнту быць кіраўніком якой-небудзь партыі.
Прэзыдэнт таксама зьяўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сілаў і кіраўніком Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.
Прэзыдэнт можа накладаць вэта на рашэньні, прынятыя Вярхоўнай Радай; тая можа пераадолець ягонае вэта 2/3 галасоў. Прэзыдэнт мае права распускаць Раду. Падае на зацьвярджэньне кандыдатаў на пасты міністра замежных справаў і міністра абароны; прызначае 6 з 18 судзьдзяў Канстытуцыйнага суду.
Афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта, Марыінскі палац, разьмяшчаецца ў Пячэрскім раёне Кіева. Акрамя гэтага, ён мае яшчэ некалькі рэзыдэнцыяў, такіх як Дом з хімэрамі і Дом удавы, што плача. Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны знаходзіцца на вуліцы Банкавай.
Гісторыя
рэдагавацьПасада прэзыдэнта ва Ўкраіне зьявілася ва Ўкраіне адразу пасьля здабыцьця незалежнасьці ў 1991 року разам зь іншымі інстытутамі, такімі як Кабінэт міністраў ды Вярхоўная Рада. Паводле ўнесеных у Канстытуцыю УССР 1978 року зьмяненьняў прэзыдэнт зьяўляўся старшынём выканаўчай улады.
З прыняцьцем у 1996 канстытуцыі незалежнай Украіны[3] прэзыдэнт фармальна перастаў быў кіраўніком выканаўчай улады, аднак пакінуў за сабою права прызначаць са згоды парлямэнту прэм’ер-міністра, і зь ягонай падачы зацьвярджаць міністраў, а таксама права скасоўваць акты Кабінэту міністраў.
Пасьля канстытуцыйнае рэформы 2004 року[4] Ўкраіна стала парлямэнцка-прэзыдэнцкаю рэспублікай. Парлямэнцкая большасьць вызначала асобу прэм’ер-міністра і прадстаўляла яе прэзыдэнту, а той у сваю чаргу яшчэ раз уносіў кандыдатуру прэм’ер-міністра для зацьверджаньня ў парлямэнт. Прэзыдэнт быў пазбаўлены права выносіць на разгляд парлямэнту кандыдатуры міністраў (гэта рабіў прэм’ер-міністар), генэральнага пракурора, кіраўніка Службы бясьпекі. Прэзыдэнт меў права вэта на прынятыя Вярхоўнаю Радай законы, аднак тая магла яго пераадолець дзьвюма трацінамі галасоў.
У 2010 року са скасаваньнем канстытуцыйнае рэформы значэньне і вага прэзыдэнта значна павялічылася. Прэзыдэнт фактычна, хоць гэта й не было зафіксавана ў Канстытуцыі, стаў кіраўніком выканаўчае ўлады. Уплыў парлямэнту значна ўпаў.
22 лютага 2014 року ў выніку падзеяў Эўрамайдану Вярхоўная Рада Ўкраіны вярнула ў дзеяньне Канстытуцыю 2004 року, такім чынам скасаваўшы новыя паўнамоцтвы прэзыдэнта. Выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта стаў Аляксандар Турчынаў.
Пазачарговыя выбары на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны былі прызначаныя на 25 траўня 2014 году і адбыліся ў гэты ж тэрмін. У выніку выбараў у першым туры быў абраны пазафракцыйны кандыдат Пятро Парашэнка, інаўгурацыя якога адбылася 7 чэрвеня гэтага ж году.
Сьпіс прэзыдэнтаў
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ [1]
- ^ Артыкул 102 Канстытуцыі Ўкраіны
- ^ Верховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (28 чэрвеня 1996). Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ ерховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (28 чэрвеня 1996). Праверана 16 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрэзыдэнт Украіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў