Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга — адна з фэдэральных акругаў Расейскай Фэдэрацыі. Створана згодна з указам Прэзыдэнта РФ 19 студзеня 2010 году шляхам вылучэньня часткі тэрыторыі са складу Паўднёвай фэдэральнай акругі.
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга | |
Северо-Кавказский федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Пяцігорск |
Улучае | 7 суб’ектаў фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Махачкала |
Іншыя буйныя гарады | Махачкала, Стаўрапаль, Уладзікаўказ, Грозны, Нальчык |
Дата ўтварэньня | 13 траўня 2000 — 21 чэрвеня 2000, адноўлены 2010 |
Прадстаўнік прэзыдэнта | Алег Яўгеньевіч Белавенцаў |
Насельніцтва (2016) | 9 718 001 (6,63%) |
Шчыльнасьць | 57,02 чал./км² |
Плошча | 170 439 км² км² (1%) |
Месцазнаходжаньне Паўночна-Каўкаская фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга ўключае 6 рэспублік і 1 край. Яе плошча — 172 360 км² (1% тэрыторыі Расеі):
Пры стварэньні фэдэральных акругаў 13 траўня 2000 году, ужо была ўтворана Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, потым (21 чэрвеня) перайменаваны ў Паўднёвую фэдэральную акругу.
У 2010 годзе стварэньне дадзенае новае акругі стала першай зьменай ліку й абшару фэдэральных акругаў з моманту іх заснаваньня ў 2000 годзе прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Уладзімірам Пуціным.
Плошча акругі складае 1% плошчы Расейскай Фэдэрацыі , што зьяўляецца найменшай значэньнем сярод фэдэральных акругаў Расейскай Фэдэрацыі. Акруга ня мае выхаду да сусьветнага акіяна (хоць выходзіць на Касьпійскае мора).
У склад акругі ўваходзяць сем суб’ектаў фэдэрацыі. Зьяўляецца адзінай з фэдэральных акругаў, у якой няма ні адной вобласьці й у якім этнічныя расейцы ня маюць абсалютнай большасьці насельніцтва акругі.
Сталіца акругі — места Пяцігорск, адзіная сталіца ва ўсёй Расейскай Фэдэрацыі, якая не зьяўляецца сталіцай суб’екта, што ўваходзіць у склад акругі. Таксама Пяцігорск адзіная сталіца акругі Расейскай Фэдэрацыі, што не зьяўляецца найбуйнейшым населеным пунктам акругі. З красавіка 2010 году па чэрвень 2011 году сядзіба намесьніка Старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі, паўнамоцнага прадстаўніка Прэзыдэнта ў Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акрузе Аляксандра Хлапоніна часова разьмяшчалася ў Есентуках, пасьля чаго была разьмешчана ў Пяцігорску й перайшла на працоўны рэжым. Найбуйнейшым горадам акругі зьяўляецца Махачкала, яшчэ некалькі гарадоў (Стаўрапаль, Грозны, Нальчык) таксама маюць больш насельніцтва, чым у Пяцігорску.
У верасьні 2010 году Ўрад Расейскай Фэдэрацыі зацьвердзіў Комплексную стратэгію сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Паўночна-Каўкаскай Фэдэральнай акругі да 2025 году.
Склад акругі
рэдагавацьТут прыводзіцца сьпіс частак Расеі, што ўваходзяць у склад Паўночна-Каўкаскае фэдэральнае акругі.
№ | Сьцяг | Частка Расеі | Плошча (км²) | Насельніцтва (чал.) | Сталіца й насельніцтва |
---|---|---|---|---|---|
1 | Рэспубліка Дагестан | 50 270 | 3 015 660 | Махачкала (587 876) | |
2 | Рэспубліка Інгушэція | 3628 | 472 776 | Магас (6880) | |
3 | Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка | 12 470 | 862 254 | Нальчык (239 040) | |
4 | Карачаева-Чаркесія | 14 277 | 467 797 | Чаркеск (123 128) | |
5 | Паўночная Асэтыя | 123 128 | 703 745 | Уладзікаўказ (307 478) | |
6 | Стаўрапальскі край | 66 160 | 2 801 597 | Стаўрапаль (429 571) | |
7 | Чачэнія | 15 647 | 1 394 172 | Грозны (287 410) |