Узброеныя сілы Ўкраіны
Узбро́еныя сі́лы Ўкраі́ны — вайсковае фармаваньне, на якое, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Ўкраіны, абарона яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці[1].
Узброеныя сілы Ўкраіны | |
па-ўкраінску: Збройні сили України | |
Эмблема | |
Дата заснаваньня | 19 сакавіка 1917 (107 гадоў таму) |
---|---|
У сучасным выглядзе з | 9 сьнежня 1991 (33 гады таму) |
Падразьдзяленьні | дэсантна-штурмавыя, марскія, паветраныя, спэцыяльнага прызначэньня, сухапутныя |
Штаб-кватэра | Кіеў, Саламянскі раён, Паветрафлёцкі праспэкт, д. 6 |
Летныя гадзіны ў паветраных сілах | 90 на пілёта (2021 г.) |
Камандаваньне | |
Вярхоўны галоўнакамандуючы | Прэзідэнт Ўладзімір Зяленскі |
Міністар абароны | Аляксей Рэзнікаў |
Начальнік Генэральнага штабу | генерал-лейтэнант Сяргей Шаптала |
Вайсковыя сілы | |
Прызыўны ўзрост | ад 18 да 27 гадоў |
Прызыў на вайсковую службу | 12 месяцаў (18 месяцаў — флёт) |
Свабоднае насельніцтва | 11 149 646 (2015), 16–49 гадоў чал. |
Прыдатныя да вайсковай службы | 6 970 035 (2015), узрост 15–49 гадоў чал. |
Штогодна трапляюць у прызыўны ўзрост | 482 000 (2018) чал. |
Занятыя ў войску | 255 тыс. (2018 г.) |
Рэгулярныя войскі | 246 тыс. (2021 г.) |
Разгорнутыя за мяжой | 384, зь іх 275 у Лібэрыі (міратворчасьць) |
Запас | 1000000 |
Ваенізаваныя службы | Нацыянальная гвардыя Ўкраіны (60 тыс.; 2015 г.) |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт |
₴ 323.13 млрд (2022 г.) $ 10.8 млрд (2022 г.) |
Адсоткі СНП | 6% (2022 г.) |
Прамысловасьць | |
Унутраныя пастаўшчыкі | «Антонаў», «Матор Січ» (Запарожжа) |
Замежныя пастаўшчыкі | «Камінс» (Каламбус, штат Індыяна, ЗША), «Верталёты Аэробус» (Марыньян, дэпартамэнт Буш-дзю-Рон, Францыя) |
Дататковыя зьвесткі | |
Гісторыя | Савецка-ўкраінская вайна, Польска-ўкраінская вайна, Вайна на Данбасе |
Званьні | 19: ад салдата да генэрала арміі |
Узброеныя сілы Ўкраіны забясьпечваюць стрымліваньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны ў адпаведнасьці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзыдэнта Ўкраіны (якія зацьвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыцьцяўленьня мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны і іх прававога афармленьня, ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўленьня ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых апэрацыях на падставе міжнародных дамоваў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.
Структура
рэдагавацьВаеннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі ажыцьцяўляе Генэральны штаб. Арганізацыйна Ўзброеныя сілы Ўкраіны складаюцца з органаў ваеннага кіраваньня, аб’яднаньняў; злучэньняў, вайсковых частак, вайсковых навучальных установаў ды іншых установаў і арганізацыяў.
На сёньняшні час да складу УС Украіны адносяцца:
- Сухапутныя войскі
- Паветранныя сілы
- Вайскова-марскія сілы
Мінуўшчына
рэдагавацьНа чэрвень 2013 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны налічвалі 180 тыс. вайскоўцаў[2]. 1 траўня 2014 году выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў Указ «Аб мерах па павышэньні абараназдольнасьці дзяржавы», якім аднавіў заклік у войска для маладзёнаў у веку ад 18 да 25 гадоў. Папярэдні заклік правялі ў кастрычніку 2013 году, пасьля якога зь 2014 году яго спынілі з намерам цалкам перайсьці да камплектаваньня вайскоўцамі паводле кантракту. Аднова закліку тлумачылася непрыхаванай агрэсіяй Расеі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, што выяўлялася ў захопе шляхоў зносінаў і вайсковых часьцей, вайсковага кіраваньня і органаў дзяржаўнай улады[3].
4 кастрычніка 2018 году Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у статуты Узброеных Сіл Украіны». На афіцыйным узроўні зацьверджана новае прывітаньне ва ўкраінскай арміі, якое было прэзэнтавана падчас параду на Дзень незалежнасьці ў Кіеве: «Слава Ўкраіне» — «Героям Слава». Таксама дакумэнт уносіць зьмены ў статуты ВСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЗАКОН УКРАЇНИ «Про Збройні сили України». (укр.)
- ^ Украіна: замест тэрміновай вайсковай службы — добраахвотная // Зьвязда : газэта. — 26 чэрвеня 2013. — № 116 (27481). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ва Ўкраіне адноўлены прызыў у войска // Зьвязда. — 3 траўня 2014. — № 81 (27691). — С. 1.
- ^ Рада затвердила військове вітання «Слава Україні!»(недаступная спасылка) Радіо Свобода (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |