Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну

помнік
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну
Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну
Краіна Украіна
Горад Кіеў
Адрас вул. Беларуская, д. 22
Каардынаты 50°27′47″ пн. ш. 30°28′42″ у. д. / 50.46306° пн. ш. 30.47833° у. д. / 50.46306; 30.47833Каардынаты: 50°27′47″ пн. ш. 30°28′42″ у. д. / 50.46306° пн. ш. 30.47833° у. д. / 50.46306; 30.47833
Аўтар праекту Глеб Гржабоўскі
Дата заснаваньня сакавік 2016
Дата пабудовы 28 сакавіка 2016
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну на мапе Ўкраіны
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну
Помнік беларусам, якія загінулі за Ўкраіну

По́мнік белару́сам, які́я загі́нулі за Ўкраі́ну — памятны знак у Кіеве, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзеяў на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 году. Разьмешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы.

Апісаньне

рэдагаваць

Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сьцяга Беларусі (Бел-чырвона-белы) і ўключае выяву беларускага нацыянальнага герба «Пагоня».

На памятным знаку разьмешчаныя прозьвішчы і фатаздымкі трох постацей:

Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкам аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валянтэрскіх пачатках.

У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка зь імем загінулага фэльчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна[1].

Восеньню 2023 году з мэмарыялу прыбралі герб «Пагоня» і лёзунгі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Пам'ятник білорусам, загиблим за Україну