Янакіева
Яна́кіева (па-ўкраінску: Єнакієве) — места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, пры ўпадзеньні рэчак Садкі і Булавін у Крынку. Насельніцтва на 2018 год — 78 555 чал. Знаходзіцца за 43,8 км ад Данецку, чыгуначная станцыя.
Янакіева лац. Janakijeva | |||||
укр. Єнакієве | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1782 | ||||
Былыя назвы: | Рыкава, Арджанікідзэ | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Плошча: | 39,2 км² | ||||
Вышыня: | 260 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 78 555 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2003,95 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 36%, расейцы – 56%, беларусы – 1.5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6252 | ||||
Паштовыя індэксы: | 86400—86470 | ||||
КОАТУУ: | 1412000000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°13′52″ пн. ш. 38°12′19″ у. д. / 48.23111° пн. ш. 38.20528° у. д.Каардынаты: 48°13′52″ пн. ш. 38°12′19″ у. д. / 48.23111° пн. ш. 38.20528° у. д. | ||||
Янакіева | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1782: заснаваньне сяла Фёдараўка (Гапураўка); лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня Янакіева.
- 1898: аб’яднаньне паселішчаў пры камменавугальных рудніках у адно пад назвай Янакіеўскае (у гонар заснавальніка Расейска-Бэльгійскага таварыства Ф. Янакіева).
- 1925: атрымала статус места.
- 1928—1937: мела назву Рыкава.
- 1937—1943: перайменаванае ў Арджанікідзэ.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьЗдабыча каменнага вугля; мэталюргічны, коксахімічны, кацельна-мэханічны, цэмэнтавы і іншыя заводы; прадпрыемствы харчовай прамысловасьці і інш.
Славутасьці
рэдагаваць- Гістарычная забудова паселішча (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьв. Тэрэзы (1898—1900)
Асобы
рэдагаваць- Дзьмітры Уксусаў (1915—1989) — расейскі і беларускі пісьменьнік
- Віктар Януковіч (нар. 1950) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, чацьверты прэзыдэнт Украіны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
- ^ Енакиево // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Енакиево // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯнакіева — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў