Славянск
Славя́нск (укр. Слов’янськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, на рацэ Казённы Тарэц. Адміністрацыйны цэнтар Славянскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва 118 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 119 км ад Данецку, чыгуначны вузел.
Славянск | |||||
укр. Слов’янськ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1645 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Славянская | ||||
Мэр: | Вадзім Лях[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 74 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 6262 | ||||
Паштовы індэкс: | 84122 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°51′11.7″ пн. ш. 37°36′21.2″ у. д. / 48.85325° пн. ш. 37.605889° у. д.Каардынаты: 48°51′11.7″ пн. ш. 37°36′21.2″ у. д. / 48.85325° пн. ш. 37.605889° у. д. | ||||
Славянск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.slavrada.gov.ua/ |
Славянск — старажытнае места на Данбасе. З 19 красавіка 2011 зьяўляецца курортам дзяржаўнага значэньня.
Гісторыя
рэдагавацьУ XVI стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца зьбеглыя сяляне зь іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі фартэцыю Тор. З тых часоў Славянск — цэнтар здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая вэрсія заснаваньня места: пад прыкрыцьцём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэньне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фармаваньню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[3] заснаваньне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.
У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палку. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазьней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус места і стала цэнтрам павету Кацярынаслаўскага намесьніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павету Слабадзкой-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губэрні. З 1880-х чыгуначны вузел. У 1930-я пачаўся рост прамысловасьці Славянску. 19 красавіка 2011 места атрымала статус курорту дзяржаўнага значэньня.
Пачынаючы ад красавіка 2014 году горад стаў арэнай баявых дзеяньняў паміж сэпаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч на 11 красавіка 2014 году, калі ўзброеныя аўтаматамі прарасейскія сэпаратысты захапілі раёнае аддзяленьне міліцыі ў горадзе і вывесілі там сьцяг Расеі[4]. Рэакцыяй ўкраінскай улады стала антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая 13 красавіка з мэтай спыніць сэпаратыстаў. Станам на 6 ліпеня гэтага ж году ўся поўнач Данецкае вобласьці, у тым ліку Славянск і некалькі іншых навакольных населеных пунктаў былі пакінутыя тэрарыстамі, у выніку чаго ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад.
Насельніцтва
рэдагавацьНацыянальны склад
рэдагавацьN | Нацыянальнасьць | Колькасьць | Адсотак насельніцтва |
---|---|---|---|
1 | Украінцы | 104 423 | 73,1 |
2 | Расейцы | 33 649 | 23,6 |
3 | Туркі | 829 | 0,6 |
4 | Беларусы | 766 | 0,5 |
5 | Армяне | 592 | 0,4 |
6 | Грэкі | 320 | 0,2 |
7 | Цыганы | 279 | 0,2 |
8 | Азэрбайджанцы | 208 | 0,1 |
Усяго | 142 873 | 100,00 |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы па вытворчасьці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудаваньня, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавянск — бальнеагразевы курорт. У месьце дзейнічае краязнаўчы музэй.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.slavrada.gov.ua/?view=council.golova
- ^ http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2017/zb/06/zb_chnn_0117pdf.zip
- ^ а б Славянск // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 504.
- ^ Сепаратисти на Донбасі захопили облпрокуратуру та міськвідділ міліції. Українська правда
- ^ Словянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5