Тарэцк

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны
(Перанакіравана з «Дзяржынск (Данецкая вобласьць)»)

Тарэцк (па-ўкраінску: Торецьк; да 1936 року — Шчарбінаўка; па-ўкраінску: Щербинівка) — места абласнога значэньня ва Ўкраіне, Данецкая вобласьць. Заснаванае ў 1806 року. Статус места з 1936 року.

Тарэцк
лац. Tareck
укр. Торецьк
Места вугляздабычы
Места вугляздабычы
Герб Тарэцку Сьцяг Тарэцку
Дата заснаваньня: 1806
Горад з: 1936
Былая назва: Шчарбінаўка
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Галава места: Уладзімер Сьляпцоў
Плошча: 62 км²
Вышыня: 179 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  34 750 чал. (2014)[1]
шчыльнасьць: 560,48 чал./км² (2014)
нацыянальны склад: украінцы, расейцы, беларусы (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6247
Паштовыя індэксы: 85200—85279
КОАТУУ: 1411200000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°24′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.4° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.4; 37.83333Каардынаты: 48°24′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.4° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.4; 37.83333
Тарэцк на мапе Ўкраіны
Тарэцк
Тарэцк
Тарэцк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт галавы места і мескай рады Тарэцку

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

Места разьмешчанае за 7 км ад чыгуначнага прыпынку Фэнольная на шляху Канстанцінаўка — Ясінаватая, за 55 км ад Данецку. Здабываюць вугаль. Вугляробчыя, жалезаробчыя заводы. Насельніцтва 34750 жыхароў (2014; насельніцтва Дзяржынскае акругі — 87 024 чалавекі). У склад акругі ўваходзяць (акрамя Тарэцку) 1 меская і 3 вясковыя рады; 1 места, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу і 10 вёсак.

16 кастрычніка 2015 року мясцовая ўлада прыняла рашэньне аб зьмене назвы места на Тарэцк[2]. Адпаведны зварот напісаны ў Вярхоўную Раду для зацьвярджэньня[3].

Мінулае да 1991 году

рэдагаваць

На мяжы 17 і 18 стагодзьдзяў у полі ўздоўж ракі Северскі Данец і яго прытоку Крывы Тарэц, Белая, Айдар, Лугань жылі ўкраінскія казакі. Паводле паданьня ў аўрагу Жалезны пасяліўся казак з імем Антон Шчарбіна. Адсюль і назва места. У 18 стагодзьдзі землі, дзе цяпер разьмешчанае места, былі далучаны да Расеі. Вёска Шчабінаўка пачала расьці пасьля разьвіцьця вугляздабычы ў ваколіцах вёскі.[4] Чумакі (мясцовыя купцы) дастаўлялі вугаль у Бахмут, Харкаў, Паўлагорад і нават у Крым. Пасьля 1917 году Дзяржынск быў далучаны да РСФСР, а потым у 1918 годзе да УССР. У 1922 годзе места было далучана да СССР.

Мінулае з 1991 па сёньняшні дзень

рэдагаваць

У 1991 годзе Дзяржынск стаў часткаю незалежнай Украіны. У сярэдзіне 2014 году места было захоплена ДНР пад Расейска-ўкраінскай вайны. 21 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў.[5]

13 лістапада 2014 году ўкраінскае войска адбіла напад расейскага войска на места. Яны спрабавалі напасьць з Горлаўкі[6]. 21 лістапада сродкі масавай інфармацыі паведамілі аб абстрэле Дзяржынска расейцамі з боку Горлаўкі[7].

24 студзеня 2015 року расейскае войска абстраляла каля места ўкраінскае войска ў выніку чаго загінула 6 чалавек, 10 паранена[8]. 27 студзеня снарад расейцаў папаў у хату, у выніку чаго была забіта жанчына[9]. 5 лютага 2015 году расейцы абстралялі места і паранілі чалавека[10]. 11 лютага 2015 пад час абстрэлу места быў забіты чалавек. Абстрэлы места працягваліся да сярэдзіны лета 2015 году.

Земскі падзел

рэдагаваць

Дзяржынская меская рада мае ў сваім складзе места раённага значэньня Арцёмава, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу, 10 вёсак. Галавою места зьяўляецца Ўладзімер Сьляпцоў.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле перапісу 2001 року насельніцтва места 42 916 асобаў, зь іх вызначылі роднаю 12,18% моваю украінскую, 87,14% — расейскую, 0,12% — беларускую, 0,07% — армянскую мовы[11].

Народны склад паводле перапісу 2001 року[12]

Колькасьць Частка, %
украінцы 52 958 61,4
расейцы 31 112 36,1
беларусы 858 1,0
татары 262 0,3
цыгане 222 0,3

На 1 студзеня 2008 року колькасьць насельніцтва Дзяржынскае мескае рады склала 77 415 асобаў.

Рух насельніцтва[13]

рок насельніцтва
1923 6320
1926 12 806
1939 31 750
1959 44 835
1970 46 818
1979 44 502
1989 50 538
2001 43 371
2005 40 359
2010 36 835
2014 34 750
  1. ^ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (pdf)
  2. ^ Дзержинськ декомунізували у Торецьк
  3. ^ Дзержинськ на Донеччині перейменують в Торецьк
  4. ^ Марягин Г. Открыватели недр Донбасса. Сталинское областное издательство, 1951, с. 29.
  5. ^ У Дзержинську сили АТО захопили штаб терористів
  6. ^ Сили АТО завдали упереджувального удару по бойовикам під Горлівкою
  7. ^ ЗМІ: Дзержинськ обстріляли з «Градів» — багато поранених, є жертви
  8. ^ Вчора в Дзержинську загинули 6 військових, 10 поранено
  9. ^ Терористи знову завдали ударів по Авдіївці і Дзержинську. Троє загиблих
  10. ^ Тривають обстріли Дзержинська та Горлівки, поранено мирного жителя — З. Шкіряк
  11. ^ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
  12. ^ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
  13. ^ http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць