Арсэн Авакаў
Арсэ́н Бары́савіч Ава́каў (укр. Арсен Аваков; нарадзіўся 2 студзеня 1964 году, Баку, Азэрбайджанская ССР) — украінскі палітычны і грамадзкі дзяяч, міністар унутраных справаў Украіны з 22 лютага 2014 року да 15 ліпеня 2021. Дэпутат Вярхоўнай рады VII скліканьня. Заслужаны эканаміст Украіны.
Арсэн Авакаў лац. Arsen Avakaŭ | |
па-армянску: Արսեն Բորիսի Ավագով па-ўкраінску: Арсен Борисович Аваков | |
Арсэн Авакаў у 2010 | |
Міністар унутраных справаў Украіны | |
---|---|
22 лютага 2014 — 15 ліпеня 2021 | |
Папярэднік: | Віталь Захарчанка |
Наступнік: | Дзяніс Манастырскі |
Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі | |
4 лютага 2005 — 4 лютага 2010 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Сьцяпан Масельскі |
Наступнік: | Міхаіл Добкін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 студзеня 1964 (60 гадоў) Баку, Азэрбайджанская ССР |
Партыя: | Бацькаўшчына |
Сужэнец: | Іна |
Дзеці: | Аляксандар |
Бацька: | Барыс Авакаў (1936—1995) |
Маці: | Тацяна (Тані) Ґабараева (1935—2002) |
Адукацыя: | Харкаўскі політэхнічны інстытут |
Узнагароды: | Заслужаны эканаміст Украіны |
Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2005—2010), чалец Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны (2007—2008)[1][2]
Біяграфія
рэдагавацьАрсэн Авакаў нарадзіўся 2 студзеня 1964 году ў пасёлку імя Кірава (Кіраўскі раён, у цяперашні час — Бінагадзінскі раён) Баку (АзССР) у сям’і вайскоўца. З 1966 году пастаянна пражывае ва Ўкраіне.
У 1988 годзе скончыў інстытут паводле спэцыяльнасьці «Аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня», кваліфікацыя — інжынэр-сыстэматэхнік. У 1987—1990 гадох працаваў інжынэрам ва Ўсесаюзным навукова-дасьледчым інстытуце аховы вод у Харкаве.
У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвэстар», а ў 1992 годзе — камэрцыйны банк «Базіс».
У 2002 годзе абраны чальцом выканаўчага камітэту Харкаўскай мескай рады. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2004 году быў намесьнікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.
4 лютага 2005 году ўказам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асабістая бачына (рас.)