Валнаваха

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Валнава́ха (па-ўкраінску: Волноваха)— места, што знаходзіцца ў Валнаваскім раёне Данецкае вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае на поўдні вобласьці на чыгунцы, места зьяўляецца чыгуначным вузлом Марыюпаль — Данецк і Запарожжа. Празь места праходзіць дарога, што злучае месты Славянск — Марыюпаль. Чыгункай ад Данецку да Валнавахі — 58 км, дарогай — 54 км. Насельніцтва ў месьце — 24 300 чалавек. Плошча места 20 км², 59 адсоткаў зь якіх забудавана. Горад-герой Украіны (2022)[2].

Валнаваха
лац. Valnavacha
укр. Волноваха
Герб Валнавахі Сьцяг Валнавахі
Дата заснаваньня: 1881
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Валнаваскі
Мэр: Сяргей Дэмчанка
Плошча: 21 км²
Вышыня: 271 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 23 442 чал.[1]
шчыльнасьць: 1116,29 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 6244
Паштовыя індэксы: 85700—85706
КОАТУУ: 1421510100
Нумарны знак: AH
Геаграфічныя каардынаты: 47°35′57.7″ пн. ш. 37°29′59.5″ у. д. / 47.599361° пн. ш. 37.499861° у. д. / 47.599361; 37.499861Каардынаты: 47°35′57.7″ пн. ш. 37°29′59.5″ у. д. / 47.599361° пн. ш. 37.499861° у. д. / 47.599361; 37.499861
Валнаваха на мапе Ўкраіны
Валнаваха
Валнаваха
Валнаваха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.volnovaha.net/

Паселішча было заснаванае ў 1881 годзе як чыгуначны прыпынак. На пачатак XX стагодзьдзя ў Валнавасе было 45 двароў, жыло каля 250 чалавек. Да 1915 году было 108 двароў і 634 жыхары. У 1895 годзе быў пабудаваны вакзал, у 1896 годзе — паравозны загон, у 1900 годзе паміж местамі Данецк і Марыюпаль цераз Валнаваху пракладзены другі тор чыгункі. У 1905 годзе прыпынак стаў вузлавым.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Цэнтар нацыянальных культураў (вул. Арцёма)
  • Цэнтар культуры і адпачынку (вул. Леніна)
  • Валнаваская ЦРБ (вул. Матросава)
  • Вялікаанадольскі лес
  • Краязнаўчы музэй (вул. 1-га Траўня)

Літаратура

рэдагаваць
  • Нестор Махно. Воспоминания. — М.: Республика, 1992.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць