Луганская народная рэспубліка
Луга́нская наро́дная рэспу́бліка (рас. Луганская народная республика, укр. Луганська народна республіка) — тэрарыстычная арганізацыя, якая з красавіка 2014 году ажыцьцяўляе забойствы, катаваньні, выкраданьне і запалохваньне людзей у Луганскай вобласьці Ўкраіны[1] дзеля ўсталяваньня ўлады над мясцовым насельніцтвам, і ставіць за мэту выхад са складу Ўкраіны й наступны пераход вобласьці ад Украіны ў склад Расеі.
Луганская народная рэспубліка | |
па-расейску: Луганская народная республика | |
сьцяг групоўкі «ЛНР» | |
Іншыя назвы: |
Наварасея, Луганская рэспубліка |
---|---|
Ідэалёгія: |
расейскі нацыяналізм(uk), расейскі фашызм, расейскі нэанацызм(uk), расейскі імпэрыялізм |
Лідэры: |
2014 (в.а.) Генадзь Цыпкалаў |
Штаб-кватэра: | Луганск |
Актыўная ў: | асобных раёнах Луганскай вобласьці |
Дата фармаваньня: | ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВУ з 2008 г. |
Хаўрусьнікі: | Узброеныя сілы Расійскай Фэдэрацыі |
Удзел у канфліктах: | супраць Узброеных сіл Украіны |
Гісторыя
рэдагавацьПасьля Эўрамайдану і адстаўкі Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча мясцовыя прыхільнікі Антымайдану і прарасейскія актывісты захапілі шэраг будынкаў дзяржаўных органаў улады і абвясьцілі 27 красавіка 2014 году аб утварэньні «Луганскай народнай рэспублікі». Каб легітымізаваць свае захопы, 11 траўня 2014 году яны правялі рэфэрэндум і ўжо 12 траўня абвясьцілі незалежнасьць. Падобны рэфэрэндум па вызначэньні статусу рэгіёнаў Украіны не адпавядае заканадаўству краіны.
24 траўня дзьве самаабвешчаныя рэспублікі заявілі аб намеры аб’яднацца ў «Зьвяз народных рэспублік».
З траўня тэрарысты з батальёну ЛНР «Зара» пачалі абстрэлы жылых раёнаў Луганску для запалохваньня жыхароў[2]. У выніку 13-15 ліпеня тэрарысты забілі 17 мірных жыхароў Луганску[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Самаабвешчаныя рэспублікі на ўсходзе Ўкраіны прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі // Белсат, 16 траўня 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ Луганск абстрэльвалі для запалохваньня мясцовага насельніцтва // Белсат, 5 верасьня 2014 г. Праверана 7 лістапада 2014 г.
- ^ У Луганску за тры дні загінулі 17 і паранена 73 мірныя жыхары // Радыё «Свабода», 15 ліпеня 2014 г. Праверана 10 верасьня 2014 г.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |