20 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
20 красавіка́ — 111-ы дзень году (110-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 256 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1534 — Жак Карт’е адплыў з Сэн-Маля (Францыя) з мэтаю адшукаць шлях да Кітаю
- 1653 — Олівэр Кромўэл разагнаў апазыцыю ў ангельскім парлямэнце
- 1841 — публікацыя першага ў гісторыі дэтэктыўнага апавяданьня — «Забойства на вуліцы Морг» аўтарства Эдгара Алана По
- 1855 — Яўстах Тышкевіч заснаваў у будынку бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту Музэй старажытнасьцяў
- 1902 — сужэнцы П’ер Кюры ды Марыя Складоўская-Кюры атрымалі чысты рад
- 1915 — Першая сусьветная вайна: нямецкая авіяцыя ўчыніла бамбаваньне Беластоку, у выніку чаго загінула 13 чалавек
- 1918 — Народны сакратарыят БНР выдаў «Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам»
- 1923 — Вацлаў Ластоўскі падае ў адстаўку з пасады прэм’ера Ўраду БНР
- 1940 — у ЗША прадэманстравалі першы электронны мікраскоп
- 1986 — у Менску на Траецкім прадмесьці некалькі дзясяткаў удзельнікаў Аўганскае вайны, нацкаваных камсамолам і КДБ, напалі на падлеткаў, што сьвяткавалі Гуканьне вясны
- 1989 — камуністычныя ўлады Кітаю загадалі студэнтам ачысьціць плошчу Цяньаньмынь у Пэкіне
Нараджэньні
рэдагаваць- 1586 — Сьвятая Роза Лімская, каталіцкая сьвятая
- 1660 — Крыштап Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, ваявода менскі (1720—1721)
- 1758 — Язафат Булгак, беларускі царкоўны дзяяч, Мітрапаліт Кіеўскі (1817—1838)
- 1808 — Напалеон III Банапарт, прэзыдэнт Францускай рэспублікі, імпэратар французаў; сын Людовіка Банапарта, караля Галяндыі і пляменьнік Напалеона I
- 1834 — Ёсіф Жылінскі, беларускі геадэзіст, дасьледчык Палесься
- 1871 — Славалюб Эдуард Пянкала, харвацкі вынаходнік і інжэнэр, вынаходнік гумавай грэлкі, тормазу для вагонаў
- 1873 — Гамбажаб Цыбікаў, расейскі падарожнік-дасьледчык
- 1889
- Адольф Гітлер, нямецкі дыктатар
- Антоні Дулінец, беларускі каталіцкі сьвятар
- 1893:
- Жаан Міро, каталёнскі і гішпанскі мастак і скульптар
- Леанард Чарняк, каталіцкі сьвятар
- 1900 — Адольф Клімовіч, заходне-беларускі грамадзкі дзяяч, публіцыст
- 1906 — Нота Казлоўскі, амэрыканскі мастак жыдоўскага паходжаньня
- 1914:
- Арцём Цагельскі, грэка-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч
- Міхась Юдэлевіч, беларускі драматург
- 1935 — Уладзімер Лятун, беларускі скульптар, сябар Саюзу мастакоў СССР, ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР
- 1944 — Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык
- 1945 — Тэйн Сэйн, бірманскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт М’янмы (2011—2016)
- 1949 — Джэсыка Лэнг, амэрыканская акторка, уладальніца дзвюх прэмій «Оскар»
- 1950 — Аляксандар Лебедзь, расейскі дзяржаўны, вайсковы і грамадзкі дзяяч
- 1955 — Свантэ Пааба, швэдзкі генэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны (2022)
- 1958 — Драган Джоканавіч, сэрбскі палітык, заснавальнік і старшыня Дэмакратычнай партыі фэдэралістаў
- 1966 — Эдуард Дубянецкі, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук
- 1967 — Людміла Макарына-Кібак, беларускі лекар, навуковец і дзяржаўны дзяяч
- 1972 — Кармэн Электра, амэрыканская мадэль, тэлезорка, акторка і сьпявачка
- 1980 — Іван Броўка, беларускі гандбаліст
- 1986 — Іван Мараш, чарнагорскі баскетбаліст, шматразовы чэмпіён Чарнагорыі, Беларусі
- 1988 — Нік Баніна, амэрыканскі хакеіст, двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2016, 2017)
- 1993 — Мустафа Аміні, аўстралійскі футбаліст
- 1998 — Бранка Вуявіч, чарнагорскі гандбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1872 — Андрэй Сладкавіч, славацкі пратэстанцкі сьвятар, паэт, перакладнік
- 1910 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца
- 1940 — Люцыян Мэнкэ, польскі паліцыянт, у 1939 годзе падінспэктар паліцыі
- 1984 — Васіль Місюль, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- 2007 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры
Сьвяты
рэдагаваць20 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў