Джэсыка Лэнг
Джэ́сыка Фі́ліс Лэнг (па-ангельску: Jessica Phyllis Lange; нарадзілася 20 красавіка 1949 году) — амэрыканская акторка. Яна зьяўляецца 13-й акторкай, якая дасягнула патроенай кароны акторскага майстэрства[4][5][6][7], атрымаўшы дзьве прэміі «Оскар», тры прэміі «Эмі» і прэмію «Тоні», а таксама прэмію Гільдыі кінаактораў і пяць узнагародаў «Залаты Глёбус». Акрамя таго, Лэнг зьяўляецца другой акторкай, якая атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю пасьля атрыманьня прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну[8][9]. У 1998 годзе Entertainment Weekly уключыў Лэнг у лік 25 найвыбітных акторак 1990-х гадоў.
Джэсыка Лэнг | |
па-ангельску: Jessica Lange | |
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1949[1][2][3][…] (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, фатограф, тэатральная акторка, тэлеактор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 2016 |
Дзеці | Shura Baryshnikov[d] |
Узнагароды | прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшы жаночы дэбют[d] (1976) тэатральная сусьветная прэмія[d] (1992) прэмія «Тоні» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] (2016) прэмія «Люсі»[d] (2012) прэмія «Крышталь і Люсі»[d] прэмія «Крышталь»[d] (2000) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2009) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2014) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога пляну — міні-сэрыял альбо тэлефільм[d] (2012) прэмія «Драма Дэск» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] CineMerit Award[d] (2024)
|
IMDb | ID nm0001448 |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьЛэнг дэбютавала ў прафэсійным кіно ў рэмэйку клясычнага фільму «Кінг-Конг» Дына Дэ Лаўрэнтыса ў 1976 годзе, за што яна таксама атрымала сваю першую прэмію «Залаты Глёбус» як новая зорка. У 1979 годзе яна зьнялася ў вядомым музычным фільме «Ўвесь гэты джаз». У 1983 годзе яна атрымала другую прэмію «Залаты Глёбус» і першую прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну за ролю зоркі мыльнай опэры ў фільме «Тутсі» (1982), а таксама была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за ролю праблемнай акторкі Фрэнсіс Фэрмэр у кінастужцы «Фрэнсіс» (1982). Лэнг атрымала яшчэ тры намінацыі за здымкі ў фільмах «Вёска» (1984), «Салодкія мары» (1985) і «Музычная скрыначка» (1989), перш чым стаць ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус» у трэці раз і, у рэшце, атрымаць прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за выступ у якасьці хатняй гаспадыні зь біпалярным разладам у фільме «Блакітнае неба» (1994). У 1995 годзе яна сыграла галоўную ролю ў тэлефільме рэжысэра Глена Джордана «Трамвай „Жаданьне”», зьнятым паводле п’есы Тэнэсі Ўільямза. За гэтую ролю акторка атрымала прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў міні-сэрыяле ці тэлефільме і ў гэтай жа катэгорыі была намінаваная на прэмію «Эмі».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jessica Lange // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Jessica Lange // CLARA (анг.) — 2008.
- ^ Jessica Lange // filmportal.de — 2005.
- ^ «All Upcoming Jessica Lange TV Shows». The Cinemaholic.com
- ^ «Forget EGOT—Here's Everything You Need to Know About ESOT Winners». Backstage.com.
- ^ «10 celebrities who are just one award away from an EGOT». Insider.com.
- ^ «Only 22 people had ever accomplished this feat. Now, Viola Davis joins the club». Washington Post.
- ^ «Will Cate Blanchett join Meryl Streep and Jessica Lange in Oscars upgrade lounge?». Goldderby.
- ^ «The 42 actors who have won multiple Oscars, ranked by who has won the most». Businessinsider
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Джэсыка Лэнг (анг.) на сайце IMDb