Нік Баніна
Нікалас Лоўрэнс Баніна (па-ангельску: Nicholas Lawrence Bonino; нарадзіўся 20 красавіка 1988 году, Гартфард, ЗША) — амэрыканскі хакеіст, гулец клюбу «Нэшвіл Прэдатарз», які выступае ў НХЛ. Выступаў за каманду Бостанскага ўнівэрсытэту. У 2007 годзе быў абраны пад 173-м нумарам на драфце НХЛ клюбам «Сан-Хасэ Шаркс». Аднак пазьней правы на гульца былі абменены з клюбам «Анагайм Дакс», где Нік лэбютаваў 26 сакавіка 2010 году ў матчы супраць «Эдманатан Ойлерз». Пазьней выступаў за «Сырак’юз Кранч», «Ванкувэр Кэнакс» і «Пітсбург Пінгвінз». Падчас лакаўту 2012—2013 гадоў Баніна выступаў у Італіі за клюб «Ноймаркт-Эгна». Пасьля перамогі ў Кубку Стэнлі разам з Пітсбургам Баніна як вольны агент падпісаў 4-гадовы кантракт на 16,4 млн даляраў з клюбам «Нэшвіл Прэдатарз»[1].
Нік Баніна | ||
---|---|---|
Рост | 185 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1988 (34 гады) | |
Месца нараджэньня | Гартфард, ЗША | |
Клюб | Нэшвіл Прэдатарз | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Драфт НХЛ | 173, 2007 Сан-Хасэ Шаркс | |
Гульнявая кар’ера | 2010 — цяпер |
ДасягненьніРэдагаваць
«Пітсбург Пінгвінз»:
- Уладальнік Кубка Стэнлі (2): 2016, 2017
ЗША:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2015
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Predators sign Nick Bonino to four-year contract». Nashville Predators.