22 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
22 красавіка́ — 113-ы дзень году (112-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 254 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1370 — закладка першага каменя Бастыліі
- 1500 — экспэдыцыя Пэдра Альварэса Кабраля дасягнула ўзьбярэжжа сучаснай Бразыліі
- 1509 — Генрых VIII стаў каралём Англіі
- 1529 — Гішпанія і Партугалія падзялілі паміж сабою Ўсходнюю паўкулю
- 1725 — гетман Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» пабраўся шлюбам з Францішкай Уршуляй Вішнявецкай ]
- 1769 — у Вэрсалі зьявілася вядомая куртызанка М. Ж. Дзюбары
- 1794 — пачатак паўстаньня Т. Касьцюшкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі
- 1838 — украінскі паэт Тарас Шаўчэнка напісаў паэму «Кацярына»
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: каля мястэчка Азёры адбыўся бой паміж аддзелам Аляксандра Лянкевіча і расейскімі войскамі
- 1915 — Першая сусьветная вайна: у бітве каля Іпру (Бэльгія) нямецкае камандваньне ўпершыню выкарыстала атрутны газ
- 1992 — Вярхоўны Савет зацьвердзіў генэрала Паўла Казлоўскага міністрам абароны Рэспублікі Беларусь
- 1994 — у Менску распачалася першая сустрэча беларускае моладзі сьвету
Нараджэньні
рэдагаваць- 596 — Катоку, 36-ы імпэратар Японіі
- 1451 — Ізабэла I, каралева Кастыліі
- 1724 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф
- 1870 — Уладзімер Ленін, палітык, першы кіраўнік СССР
- 1886 — Язэп Дудзінскі, удзельнік рэвалюцыяў 1905—1907 і кастрычніцкага перавароту 1917 рокаў
- 1899 — Уладзімер Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік
- 1923 — Бэці Пэйдж, амэрыканская фотамадэль
- 1957 — Дональд Туск, польскі палітык і гісторык кашубскай нацыянальнасьці
- 1976 — Усевалад Янчэўскі, беларускі дзяржаўны дзяяч
- 1977 — Антані Люрлінг, галяндзкі футбаліст
- 1977 — Марк ван Бомэль, галяндзкі футбаліст
- 1977 — Робэрт Гантэр, паўднёваафрыканскі раварыст
- 1977 — Сабіна Эгер, аўстрыйская лыжніца
- 1978 — Ману Інтырэймі, амэрыканскі актор тэатру і кіно
- 1978 — Марк Пірхер, аўстрыйскі музыкант
- 1979 — Даніэль Джонс, аўстралійскі музыкант
- 1979 — Скот Дэвіс, аўстралійскі раварыст
- Кацярына Сумарава, беларуская мастачка
- 1980 — Аляксандар Дзюк, нямецкі хакеіст
- 1982 — Кака, бразыльскі футбаліст
- 1983 — Фрэнсіс Капра, амэрыканскі актор
- 1987 — Джон Обі Мікел, нігерыйскі футбаліст, паўабаронца, гулец ангельскага клюбу «Чэлсі»
Сьмерці
рэдагаваць- 1462 — Жыльбэр дэ Лянуа, бургундзкі падарожнік і дыплямат
- 1937 — Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзяяч
- 1945 — Аляксандар Вашкевіч, савецкі генэрал, Герой Савецкага Саюзу
- 1954 — Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог
- 1997 — Уладзімер Трубяцкі, прадстаўнік княскага роду Трубяцкіх
- 2002 — Лінда Лаўлэйс, амэрыканская порнаакторка