6 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
6 красавіка́ — 97-ы дзень году (96-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 270 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1199 — у Францыі ад выпадковае стралы загінуў кароль Ангельшчыны Рычард Ільвінае Сэрца
- 1652 — Ян ван Рыбэк заснаваў першае эўрапейскае паселішча ў Паўднёвай Афрыцы
- 1814 — Напалеон адрокся ад стальцу і, згодна з выракам, быў накіраваны ў высылку на выспу Эльба
- 1845 — Мікалай I зацьвердзіў новыя расейскія гербы шэрагу местаў Беларусі замест скасаваных раней сымбаляў часоў Вялікага Княства Літоўскага
- 1896 — у Атэнах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першых сучасных Алімпійскіх гульняў (на выяве)
- 1909 — амэрыканскі дасьледнік Робэрт Піры першым дасягнуў Паўночнага полюсу
- 1924 — на выбарах у Італіі абсалютную перамогу атрымалі фашысты
- 1950 — выйшла сакрэтная пастанова Саўміну СССР, згодна зь якой спэцпасяленцы пачалі лічыцца высланымі навечна
- 1954 — заснаваньне «Горадняэнэрга»
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Эстоніяй
- 2000 — абвешчаны Купалаўскі заказьнік
Нараджэньні
рэдагаваць- 1483 — Рафаэль, італьянскі мастак і архітэктар
- 1812 — Аляксандар Герцэн, расейскі пісьменьнік, публіцыст, філёзаф і рэвалюцыянэр-дэмакрат
- 1833 — Аляксандар Пыпін, расейскі гісторык літаратуры і культуры, этнограф, літаратурны крытык, публіцыст, знаўца славянскіх літаратураў
- 1875 — Ксенія Аляксандраўна Раманава, вялікая княгіня Расеі
- 1886 — Афінагор I, праваслаўны патрыярх Канстантынопальскі, распачаў прымірэньне з каталікамі
- 1890 — Гаўрыла Віер, беларускі мастак
- 1893 — Язэп Гаўрылік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1905 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт
- 1910 — Барыс Кіт, навуковец, адзін з найбольш актыўных дзеячоў беларускай эміграцыі
- 1928 — Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве
- 1965 — Марк Пелегрына, амэрыканскі актор, вядомы як Джэйкаб ў сэрыяле «Згубленыя»
Сьмерці
рэдагаваць- 1199 — Рычард I, кароль Англіі з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенэтаў
- 1490 — Мацей Корвін, кароль Вугоршчыны
- 1528 — Альбрэхт Дурэр, нямецкі мастак і пісьменьнік
- 1609 — Мэльхіёр Гедройц, вялікалітоўскі магнат і рэлігійны дзеяч, біскуп жамойцкі, апякуп летувіскага пісьменства
- 1829 — Нільс Гэнрык Абэль, нарвэскі матэматык
- 1943 — Нічыпар Мяцельскі, дзеяч беларускага адраджэньня
- 1948 — Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст.
- 1992 — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1999 — Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык
- 2017 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, празаік, крытык
- 2023 — Леанід Дударэнка, беларускі мастак