Ёсіф Жылінскі
Ёсіп Жылінскі (20 красавіка 1834, Трокі — 1916) — геадэзіст, генэрал ад інфантэрыі ў Расейскай імпэрыі.
Ёсіф Жылінскі | |
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1834 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1916 |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Узнагароды |
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьУ 1840-я гады яго бацька, Гіпаліт Жылінскі (1800—1882), набыў на Ашмяншчыне маёнтак Дакурнішкі. Скончыў Пецярбурскі інстытут інжынэраў шляхоў зносін у 1854 годзе.
У 1860 годзе камандзіраваны ў Менскую і Магілёўскую губэрні на трыянгуляцыйныя працы.
У 1863—1873 кіраваў градусным вымярэньнем дугі паралелі 52° шыраты (на Беларусі гэта прыблізна па лініі Берасьце — Пінск — Мазыр — Гомель). У 1881—1893 пачатак трыянгуляцыі заходняй тэрыторыі Расейскай імпэрыі.
У 1873—1898 гадах узначальваў Заходнюю экспэдыцыю па асушэньні балот Палесься. Работы па асушэньню Палесься пачаліся пад яго кіраўніцтвам ў 1874 годзе і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот былі ператвораны ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. На ўсё гэта сышло за 2,8 млн рублёў.
Пазьней займаўся асушэньнем забалочаных зямель Маскоўскай, Разанскай, Уладзімерскай губэрняў Расеі.
Удзельнічаў у астранома-геадэзічных работах за граніцай.