Гамбажаб​​ ​Цыбікаў

дасьледнік і этнограф

Гамбажаб​ ​Цэбекавіч​ ​Цыбікаў​ (па-бурацку: ​Сэбэгэй​ ​Гомбожаб​, па-мангольску: Цэвэгийн​ ​Гомбожав; 20 красавіка (?) 1873, ​Урда​-Ага, Забайкальская вобласьць — 20 верасьня 1930, ​Агінскае​, Бурата-Мангольская АССР, цяпер ​Забайкальскі край) — расейскі падарожнік-дасьледчык, этнограф, усходазнавец, як то тыбэтоляг​ і ​мангаліст​, ​будоляг​, дзяржаўны дзяяч і дзяяч у сфэры адукацыі Расейскай імпэрыі, ​ДУР​, СССР і ​МНР​, перакладчык, прафэсар шэрагу ўнівэрсытэтаў.

Гамбажаб​​ ​Цыбікаў
Дата нараджэньня 20 красавіка 1873(1873-04-20)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 верасьня 1930(1930-09-20)[2] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак падарожнік-дасьледнік, этноляг, філёляг, палітык
Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны ордэн сьвятога Станіслава II ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені ордэн сьвятога Станіслава III ступені ордэн сьвятога Станіслава

Стаў вядомы як першы вядомы фатограф Лгасы і Цэнтральнага ​Тыбэту​, і як аўтар апісаньня вандроўкі ў ​Тыбэт​ (1899—1902), перакладзенага на шэраг моваў сьвету.