Каралеўства Галяндыя
колішняя дзяржава
Карале́ўства Галя́ндыі — марыянэткавая дзяржава на тэрыторыі сёньняшняй Галяндыі, якая існавала ў 1806—1810 гадах, паўсталая з пераўтварэньня Батаўскай Рэспублікі.
Адзіным каралём быў Людвік Напалеон Банапарт, брат Цэзара Французаў Напалеона I. Пасьля абдыкацыі Людвіка Напалеона Каралеўства належала Францыі, а ў 1813 было зьліквідаванае і далучанае да Цэзарства.