Леанард Чарняк
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняк.
Леана́рд Чарня́к (20 красавіка 1893, Дордзішкі Ашмянскага павету — 11 чэрвеня 1976, Шчацінак, Заходнепаморскае ваяводзтва, Польшча) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст., душпастыр.
Леанард Чарняк | |
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1893 |
Месца нараджэньня | в. Дордзішкі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня |
Дата сьмерці | 11 чэрвеня 1976 (83 гады) |
Месца сьмерці | Шчацінак, Заходнепаморскае ваяводзтва, Польшча |
Занятак | сьвятар |
Сябра ў | Беларуская хрысьціянская дэмакратыя |
Паходзіў зь беларускай сялянскай сям’і: бацькі — Міхал і Францішка (з дому Сьмешкаў) Чарнякі. У чэрвені 1911 году скончыў гарадзкую 4-клясную навучальню ў Ашмянах. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі (1912—1917). Пад час вучобы ў сэмінарыі ў дакумэнтах называў сябе беларусам. Пасьвячоны ў сьвятары 26.05.1918.
Душпастырскую дзейнасьць распачаў на пасадзе вікарыя ў парафіі Эйшышкі Радунскага дэканату. З 1920 году служыў пробашчам у Смаргоні. З пачатку 1930-х гадоў — у парафіі Трабы Вілейскага дэканату (1933—1936).
Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Вільні. Матэрыяльна падтрымліваў выданьне беларускай каталіцкай газэты «Krynica». Пасьля Другой сусьветнай вайны працаваў у парафіі Шчацінак Шчэцінскага дэканату.
Літаратура
рэдагаваць- LMABRS, ф. 318, каталёг «Ч»; Catalogus… Vilnensis;
- Krynica (Вільня). 1920. № 13;
- Spis kościołów, 1973; 1979.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларускія рэлігійныя дзеячы (XX ст.). Даведнік, Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3 Аўтар-укладальнік: Юрась Гарбінскі