26 красавіка
дата
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
26 красавіка́ — 117-ы дзень году (116-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 250 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1569 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў рашэньне дэлегатаў Валынскага ваяводзтва пра далучэньне да Каралеўства Польскага
- 1586 — у Магілёве ўтварылася праваслаўнае брацтва, адно зь першых на Беларусі
- 1607 — заснаваны Джэймстаўн — першае ангельскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША
- 1795 — Расейская імпэрыя анэксавала Курляндыю, колішняе валоданьне Рэчы Паспалітае
- 1937 — у часе грамадзянскае вайны ў Гішпаніі нацысты ўчынілі бамбаваньне места Гернікі
- 1966 — Ташкенцкі землятрус сілай 8 балаў
- 1986 — Чарнобыльская катастрофа: моцнае забруджваньне тэрыторыі Беларусі выкідамі з станцыі
- 1989 — у Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1564 — Ўільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт (дата хрышчэньня)
- 1696 — Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі
- 1711 — Дэвід Юм, шатляндзкі філёзаф і гісторык (дата недакладная, магчыма 7 мая 1711 году)
- 1787 — Людвіг Улянд, нямецкі паэт, навуковец, юрыст і грамадзкі дзяяч, рамантык
- 1798 — Эжэн Дэлякруа, францускі мастак і графік эпохі рамантызму
- 1862 або 1863 — Яўстафі Арлоўскі, расейскі гісторык, дасьледчык гісторыі Горадні
- 1865 — Аксэлі Гален-Калела, фінскі мастак
- 1879 — Оўэн Рычардсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1928 году
- 1889 — Людвіг Вітгенштайн, аўстра-ангельскі філёзаф, адзін з заснавальнікаў аналітычнай філязофіі
- 1898 — Вісэнтэ Алейксандрэ, гішпанскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
- 1899 — Ільля Гурскі, беларускі савецкі пісьменьнік, заслужаны дзяяч культуры БССР
- 1910 — Марыя Сапега (Марыя Крысьціна Зьдзяхоўская), польская грамадзкая дзяячка
- 1910 — Мэша Сэлімавіч, басьнійскі, сэрбскі і югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў 20 стагодзьдзя ва Ўсходняй Эўропе
- 1917 — Юймін Бэй, амэрыканскі архітэктар
- 1929 — Мікалай Сьлюнькоў, савецкі партыйны дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Герой Сацыялістычнай Працы
- 1929 — Юры Туронак, польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы
- 1932 — Майкл Сьміт, канадзкі біяхімік ангельскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, якую ён падзяліў з Кэры Малісам
- 1956 — Іманоль Арыяс, гішпанскі кінаактор
- 1956 — Станіслаў Сойка, польскі музыка, кампазытар і вакаліст
- 1967 — Псой Караленка, аўтар і выканаўца песень, пэрфармансіст, філёляг (кандыдат філялягічных навук), журналіст
- 1989 — Надзея Папок, беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011 году.
- 1990 — Дзяніс Дзячко, беларускі футбаліст, гуляе на пазыцыі брамніка
- 1995 — Антон Новікаў, беларускі футбаліст, гуляе на пазыцыі абаронцы
Сьмерці
рэдагаваць- 1827 — Людвіг ван Бэтговэн, нямецкі кампазытар і слынны піяніст.
- 1856 — Пётар Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч і публіцыст
- 1883 — Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік
- 1910 — Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсан, нарвэскі пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1903 году.
- 1914 — Эдуард Зюс, аўстрыйскі геоляг і грамадзкі дзяяч, аўтар гіпотэзы пра існаваньне супэркантынэнта Гандваны і акіяна Тэтыс
- 1976 — Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюза, міністр абароны СССР (1967—1976)
- 2002 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар
- 2005 — Аўгуста Роа-Бастас, парагвайскі пісьменьнік
- 2012 — Ігар Чаквін, беларускі гісторык, этноляг, антраполяг. Доктар гістарычных навук
- 2020 — Марыя Паўла Сурвілла, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе і ЗША
Сьвяты
рэдагаваць26 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў