Адольф Клімовіч

заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзяяч

Адольф Клімовіч (20 красавіка 1900, в. Казаноўшчына, Сьвянцянскі павет, цяпер в. Клюшчані, Астравецкі раён — 24 кастрычніка 1970, Вільня) — заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Адольф Клімовіч
Род дзейнасьці публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 20 красавіка 1900
Месца нараджэньня в. Казаноўшчына, Сьвянцянскі павет, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 24 кастрычніка 1970
Месца сьмерці Вільня, Летувіская ССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, грамадзкі дзяяч
Месца працы
Псэўданімы А. Коўзан, Apanas Koŭzan
Сябра ў Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў

Біяграфія

рэдагаваць
 
Кіраўнікі Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у 1928 годзе. Зьлевага направа: Францішак Грышкевіч — сакратар, Васіль Русак — скарбнік, Вячаслаў Лаўскі — старшыня, Адольф Клімовіч — адзьдзел міжнародных зносін, Тамаш Грыб — віцэ-старшыня.

Нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў Віленскую беларускую гімназію 14 чэрвеня 1921 году[1]. Адзін з арганізатараў часопісу «Маладое жыцьцё». У 1928 годзе скончыў аграномію ў Карлавым унівэрсытэце. Тамака кіраваў аддзелам міжнародных зносінаў Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. Публікаваўся ў часопісе «Студэнцкая думка».

Па вяртаньні на Бацькаўшчыну актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. У 1929 годзе абраны віцэстаршынём БІГіК. У 19321939 рэдагаваў часопіс «Самапомач». Дзяяч Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, у 19391940 удзельнічаў у выданьні газэты «Беларуская крыніца». Выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.

У часе вайны працаваў у Беларускай самапомачы ў Лідзе.

У 1952 — арыштаваны МГБ БССР. 28 лютага 1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. У красавіку 1953 расстрэл заменены 25 гадамі зьняволеньня. Вярнуўся зь лягеру ў Вільню ў 1956 годзе.

Склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячоў — рукапіс захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ Хроніка. Выпускныя экзамены. // Маладое жыцьцё : часопіс. — 1921, 25 чэрвеня. — № 3. — С. 8.

Літаратура

рэдагаваць