Уладзімер Лятун
Уладзімер Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Узьдзенскі раён — 2001, Менск) — беларускі скульптар. Аўтар эскізу першае сучаснае беларускае дзяржаўнае ўзнагароды — мэдалю Ф. Скарыны (1989).[1]
Уладзімер Лятун | |
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Міхайлавич Лятун |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1935 |
Месца нараджэньня | в. Смалінец, Узьдзенскі раён |
Дата сьмерці | 2001 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптура |
Месца працы | |
Плынь | станковая і манумэнтальная скульптура |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ 1950 па 1955 год навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1961—1966 гадох выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасьні 2002 году ў Магілёўскім мастацкім музэі была адкрытая мэмарыяльная заля скульптуры Ул. Летуна[2].
Творчасьць
рэдагавацьПрацаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі Вялікай Айчыннай вайны, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, мастацкіх галерэях і музэях Беларусі, Расеі і Польшчы. У кастрычніку 2001 году сям’я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музэю 62 аўтарскія працы скульптара[2].
Некаторыя творы
рэдагаваць- помнікі войнам і партызанам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, у калгасах імя Энгельса (1967) і імя Дзяржынскага (1973) Слуцкага раёну
- мэмарыял вайсковай славы «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскае вобласьці, у суаўтарстве з архітэктарам П. Белавусавым)
- помнікі 14 чырвоным слуцкім партызанам ў Слуцку (1970) і камсамольцам—падпольшчкам ў Гомлі (1974)
- помнікі—бюсты Героям Савецкага Саюзу І. Аляксееву ў Полацку (1969), Р. Ібаруры ў в. Іканы Барысаўскага раёну (1979), П. Гаўрылаву ў Берасьці (1981), А. Беламу ў Старых Дарогах
- скульптурныя партрэты І. Якубоўскага (1965), Ул. Мулявіна (1980)
- барэльефы «На варце міру» (1970, музэй Вялікай Айчыннай вайны) і «Народныя мсьціўцы» (1982, філія музэю Вялікай Айчыннай вайны ў м. Расоны)
- мэмарыяльныя дошкі, прысьвечаныя В. Чкалаву (1980), П. Машэраву (1983), Ц. Кісялёву (1983), Ул. Каралю (1983).
Уладзімер Лятун і Янка Купала
рэдагавацьДа стагодзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы выканаў два юбілейныя мэдалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражаваньня: «Янка Купала» (парцаляна, мэтал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, мэтал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны мэдаль, прысьвечаны 115-годзьдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мэмарыяльнаму заказьніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіі літаратурнага музэю Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцьця[5].
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР (1986, за мэмарыял вайсковае славы «Лудчыцкая вышыня»)[2]
- Ляўрэат адмысловае прэміі прэзыдэнта Беларусі за высокія творчыя дасягненьні ў галіне культуры і мастацтва (1999)[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ул. Зьвярынскі (5 чэрвеня 2012) Апошні званок Чырвоная Зорка Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ а б в Экспазыцыйная зала скульптуры Ул. Летуна Музэй імя П. Масьлянікава Праверана 8 сьнежня 2013 г.
- ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.
- ^ Захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.
- ^ Адмысловыя прэміі атрымалі дзеячы культуры і мастацтва Infoart.ru Праверана 8 сьнежня 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.