Кармэн Электра (па-ангельску: Carmen Electra; сапраўднае імя Тара Лі Патрык; нар. 20 красавіка 1972 году, Шэронвіл, Агаё, ЗША) — амэрыканская мадэлька, тэлезорка, акторка і сьпявачка.

Кармэн Электра
Кармэн Электра
Дата нараджэньня 20 красавіка 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня Шэронвіль, Агаё
Рост 159 см[1]
Грудзі 90 см[2]
Стан 54 см
Сьцёгны 86 см
Колер валасоў чорныя[3]
Вочы зялёныя
carmenelectra.com

Біяграфія

рэдагаваць

Тара Лі Патрык нарадзілася ў сям’і сьпявачкі Патрыцыі ды гітарыста Гары Патрыка. Яе продкі — ірляндцы, немцы ды індзейцы племені чарокі. Кармэн закончыла Прынстанскую вышэйшую школу ў сваім родным горадзе. Пачала прафэсійную кар’еру ў 1990 танцаўшчыцай у парку атракцыёнаў Kings Island (Мэйсан, штат Агаё), дзе яна выступала ў шоў «Чароўная». У 1994 годзе пераехала ў Каліфорнію. Падчас праслухоўваньня на падборы сьпявачак у рэп-гурт сустрэла сьпевака Прынца. Ён пераканаў яе зьмяніць імя на Кармэн Электра і запісаць сольны альбом. Неўзабаве яна падпісала кантракт з Paisley Park Records, гуказапісвальнай кампаніяй Прынца, пачаўшы кароткую кар’еру сьпявачкі.

У 1995 годзе Электра стала зьяўляцца ў розных тэлешоў. У траўні 1996 году выйшаў часопіс Playboy зь яе фотасэсіяй, што прывяло да павелічэньня яе папулярнасьці і запрашэньня ў сэрыял «Выратавальнікі Малібу», а таксама на шоў канала MTV Singled Out. Таксама Кармэн удзельнічала ў тэлешоў Гаўарда Стэрна. Кармэн яшчэ разь зьявілася на старонках часопіса Playboy у чэрвені 1997 году.

Электра зьнялася ў некалькіх фільмах, такіх як «Выдатны гамбургер» (1997), «Шлюбныя гульні зямных насельнікаў» (1999), «Вельмі страшнае кіно» (2000), «Старскі і Гатч» (2004) і «Оптам таньней 2». Акрамя таго, яна агучвала сама сябе ў адным з эпізодаў «Сымпсанаў», а таксама андроіда Сэксі ў другім сэзоне мультсэрыяла «Расплясканы космас».

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У 1998 годзе ў сям’і Кармэн адбыліся дзьве трагедыі — ад рака памерла маці, потым ад сардэчнага прыступу — старэйшая сястра Дэбі. У 1998 годзе Кармэн Электра выйшла замуж за баскетбаліста Дэніса Родмана, але ўжо на дзясяты дзень разьвялася зь ім. 22 лістапада 2003 году выйшла замуж за былога гітарыста Red Hot Chili Peppers Дэйва Навара, але 10 жніўня 2006 году падала на развод.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Фільмаграфія

рэдагаваць

Працы на тэлебачаньні

рэдагаваць

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць