Эдуард Дубянецкі
Эдуард Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць — 25 лютага 2020, Менск[1]) — беларускі гісторык, культуроляг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2012). Сын філёзафа, палітоляга і публіцыста Станіслава Дубянецкага.
Эдуард Дубянецкі | |
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1966 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 лютага 2020 (53 гады) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, гісторык, культуроляг, публіцыст |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Бацька | Станіслаў Дубянецкі[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянецкі.
Жыцьцяпис
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтар). З 2004 году — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага унівэрсытэту імя М. Танка.
Дзейнасьць
рэдагавацьДасьледаваў праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 стагодзьдзях, нацыянальнага характару і этнічнай самасьвядомасьці беларусаў, узаемаўплываў мэнтальнасьці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысьціянскіх элемэнтаў у беларускім фальклёры, разьвіцьця айчыннай культуры ва ўмовах глябалізацыі.
Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданьнях.
Бібліяграфія
рэдагавацьКнігі
рэдагаваць- Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. — Мінск: Народная асвета, 1995. — 47 с.
- Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2001. — 240 с.
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2003. — 384 с.
- Душы маёй няскончаны палёт: кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 124 с.
- Покліч самотнага неба: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 204 с.
У сааўтарстве
рэдагаваць- Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства «Веды», 1992. — 26 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
- Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст.: Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. — 91 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
- Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр «Экономпресс», 1997. — 298 с. (у сааўтарстве з А. Г. Каханоўскім, А. І. Кушнірам і інш.).
- Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. — Мінск: «Завігар», 1998. — 292 с (у сааўтарстве П. Брыгадзіным, Л. Лойка і інш.).
- История Беларуси: Словарь-справочник. — Минск.: Экономпресс, 2000. — 320 с (в соавторстве с И. В. Кузнецовым, С. Ф. Дубенецким и др.).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр гісторык і паэт Эдуард Дубянецкі, Радыё Свабода, 25-02-2020]
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 380
- Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1. — Минск: БелЭн, 2005. — С.444—445.
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: библиогр. справочник. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.100.