Магамад Мустафа Аміні Кастыльлё (па-ангельску: Mohammad Mustafa Castillo Amini; па-пэрсыдзку: محمدمصطفی امینی‎; нарадзіўся 20 красавіка 1993 году, Сыднэй, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, які выступае за клюб «Пэрт Глоры» і за зборную Аўстраліі на пазыцыі паўабаронцы.

Мустафа Аміні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 красавіка 1993(1993-04-20)[1][2][3] (30 гадоў)
Рост 173 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пэрт Глоры
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2015
2011—2012
2015—2016
2016—2021
2021
2021
2021—2022
2022—
Сэнтрал Кост Марынэрз
Барусія Дортмунд II
Сэнтрал Кост М. (арэнда)
Ранэрс
Оргус
Апалён
ПАЭЭК (арэнда)
Сыднэй
Пэрт Глоры
23 (1)
57 (3)
41 (3)
29 (0)
123 (10)
0 (0)
0 (0)
17 (1)
30 (2)
Зборныя
2017— Аўстралія 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2019.

Кар’ера рэдагаваць

 
Аміні гуляе за АІС.

Нарадзіўся ў горадзе Сыднэй, бацька — аўганец, а маці зь Нікарагуа[4]. Пасьля юнацкіх камандаў, у 2010 годзе дэбютаваў за «Сэнтрал-Кост Марынэрз», за які правёў 25 матчаў і забіў 3 галы, пасьля чаго прыцягнуў да сябе ўвагу такіх клюбаў, як «Барусія Дортмунд» і «Баварыя Мюнхэн». Аміні абраў «Барусію», у якую ён і перайшоў у 2011 годзе, але наступны сэзон правёў яшчэ ў «Сэнтрал-Кост Марынэрз» на правах арэнды. У гэтым сэзоне Аміні прадэманстраваў выдатную гульню: 28 матчаў і 4 галы ў чэмпіянаце Аўстраліі, 3 матчы й 2 галы ў Кубку Аўстраліі, 4 матча й 2 галы ў азіяцкай Лізе чэмпіёнаў. Пасьля гэтага сэзону вярнуўся ў «Барусію», але гуляў у асноўным за другую каманду. Неаднойчы вызываўся ў галоўную каманду, але не дэбютаваў за «Барусію» ў афіцыйнай сустрэчы. 11 чэрвеня 2012 году дэбютаваў за «Барусію» ў таварыскім матчы з «Мэпэнам».

Наконт трансфэру паўабаронцы галоўны трэнэр дортмундцаў Юрген Клёп сказаў наступнае:

«Ён безумоўна можа гуляць у футбол і гэта сапраўды вялікі талент[5]

Міжнародная рэдагаваць

 
Аміні гуляе за зборную Аўстралію.

Пасьпяхова гуляў за зборныя Аўстраліі розных узростаў. Цяпер выступае за моладзевую зборную Аўстраліі й лічыцца адным зь лідэраў зборнай, правёўшы за моладзевую каманду Аўстраліі 28 матчаў, у якіх Аміні забіў 4 галы. Таксама мае права выступаць за зборную Аўганістану й зборную Нікарагуа.

Дасягненьні рэдагаваць

«Барусія» Дортмунд:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Mustafa Amini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Mustafa Amini // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Mustafa Amini // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ One 2 Watch: Mustafa Amini. backpagefootball.com
  5. ^ Amini’s Holger Call-Up. au.fourfourtwo.com

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць