2013
(Перанакіравана з «2013 год»)
Гады |
2010 · 2011 · 2012 — 2013 — 2014 · 2015 · 2016 |
Дзесяцігодзьдзі |
1990‑я · 2000‑я — 2010‑я — 2020‑я · 2030‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2013 MMXIII |
Ад заснаваньня Рыму | 2766 |
Армянскі каляндар | 1462 ԹՎ ՌՆԿԲ |
Каляндар Багаі | 169 — 170 |
Бізантыйскі каляндар | 7521 — 7522 |
Бірманскі каляндар | 1375 |
Будысцкі каляндар | 2557 |
Каляндар бэрбэраў | 2963 |
Габрэйскі каляндар | 5773 — 5774 |
Галяцэнскі каляндар | 12013 |
Іранскі каляндар | 1391 — 1392 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2068 — 2069 |
· Нацыянальны каляндар | 1935 — 1936 |
· Калі-юга | 5114 — 5115 |
Карэйскі каляндар | 4346 |
Кітайскі каляндар | 4709 — 4710 |
Копцкі каляндар | 1729 — 1730 |
Мусульманскі каляндар | 1434 — 1435 |
Тайскі сонечны каляндар | 2556 |
Час Unix | 3715200 — 3801599 |
Этыёпскі каляндар | 2005 — 2006 |
2013 (MMXIII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў аўторак; 2013-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 13-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 4-ы год 2010-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
рэдагаваць- 1 студзеня — Украіна пачала старшыняваць у АБСЭ
- 2 сакавіка — набыў моц новы Жыльлёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 7 траўня — стартаваў першы эстонскі спадарожнік ESTCube-1
- 1 ліпеня — Харватыя далучыцца да Эўразьвязу. Яна стане першай краінай, якая ўваходзіць у ЭЗ адна (у 2004 і 2007 роках да Эўразьвязу далучаліся адразу некалькі дзяржаваў). Толькі ў 1981 Грэцыя адзіная далучылася да ЭЭС.
- 1 жніўня — пачалося адлучэньне аналягавага тэлебачаньня ў Беларусі
- Жнівень — часопіс «Вясёлка» пачаў выдаваць раз на 2 месяцы чытанку-маляванку для дашкольнікаў «Буся»
- Выйшаў беларускі пераклад кнігі Вінцэнты Завадзкай «Літоўская кухарка»
- 5 лістапада — на Марс запушчаны індыйскі зонд «Мангаляан»(ru)
Нараджэньні
рэдагавацьСьмерці
рэдагаваць- 9 студзеня — Джэймз Макгіл Б’юкэнэн, амэрыканскі эканаміст, Нобэлеўскі ляўрэат
- 19 студзеня — Юры Гумянюк, беларускі паэт, празаік, паляніст
- 20 студзеня — Міхась Чарняўскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне»
- 31 студзеня — Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
- 17 лютага — Сакрат Яновіч, беларускі, польскі пісьменьнік
- 19 лютага — Робэрт Колман Рычардсан амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат
- 25 лютага — Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі, беларускі канструктар машынабудаваньня, акадэмік Акадэміі навук Беларусі
- 28 лютага — Дональд Артур Глазэр амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат
- 5 сакавіка — Уга Чавэс, прэзыдэнт Рэспублікі Вэнэсуэла ў 1999—2013 гадах
- 23 сакавіка — Барыс Беразоўскі, расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч
- 30 сакавіка — Валеры Залатухін, расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР
- 7 красавіка — Георгі Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменьнік
- 8 красавіка — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979—1990 гадах
- 10 красавіка — Робэрт Джэфры Эдўардс, ангельскі біёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 19 красавіка — Франсуа Жакоб, францускі біёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 22 красавіка — Мікалай Вайцянкоў, беларускі палітык і дыплямат.
- 4 траўня — Крыстыян дэ Дуў, бэльгійскі біяхімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 6 траўня — Джуліё Андрыёці, італьянскі палітык, прэм’ер-міністар Італіі (1972—1973, 1976—1979, 1989—1992)
- 11 траўня — Мікола Дубоўскі, беларускі пісьменьнік[1]
- 17 траўня — Хорхэ Відэля, прэзыдэнт Аргентыны з 1976 па 1981 гады
- 18 траўня — Аляксей Балабанаў, расейскі кінарэжысэр
- 20 траўня — Рэй Манзарэк, амэрыканскі музыка, адзін з заснавальнікаў ды клявішнік The Doors
- 11 чэрвеня — Робэрт Фогель, амэрыканскі гісторык эканомікі, Нобэлеўскі ляўрэат
- 15 чэрвеня — Кенэт Ўілсан, амэрыканскі фізык-тэарэтык, Нобэлеўскі ляўрэат
- 14 ліпеня — Алена Лось, беларуская мастачка, графік
- 30 жніўня — Шэймас Гіні, ірляндзкі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
- 2 верасьня — Роналд Коўз, брытанскі эканаміст, Нобэлеўскі ляўрэат
- 22 верасьня — Дэйвід Г’юбэл, канадзкі нэўрафізыёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1 кастрычніка — Том Клэнсі, амэрыканскі пісьменьнік
- 1 кастрычніка — Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, перакладнік, выдавец
- 3 кастрычніка — Віктар Івашкевіч, беларускі палітычны дзяяч, журналіст
- 28 кастрычніка — Тадэвуш Мазавецкі, прэм’ер-міністар Польшчы (1989—1991)
- 12 лістапада — Аляксандар Сераброў, савецкі касманаўт
- 17 лістапада — Дорыс Лесінг, брытанская пісьменьніца. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па літаратуры
- 19 лістапада — Фрэдэрык Сэнгер, брытанскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 30 лістапада — Юры Якаўлеў, расейскі актор тэатра і кіно
- 5 сьнежня — Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.
- 23 сьнежня — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі