Том Клэнсі
То́мас Ле́о Клэ́нсі-малодшы (па-ангельску: Thomas Leo Clancy Jr.), больш вядомы як Том Клэнсі — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар папулярных раманаў-бэстсэлераў у жанры палітычнага трылера. Том Клэнсі таксама лічыцца экспэртам у вобласьці ўзбраеньняў, геапалітыкі ды спэцслужбаў.
Том Клэнсі | |
Tom Clancy | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Томас Лео Клэнсі-малодшы |
Нарадзіўся | 12 красавіка 1947 Балтымор, Мэрылэнд, ЗША |
Памёр | 1 кастрычніка 2013 |
Сужэнец | Wanda Thomas King[d] і Alexandra Marie Llewellyn[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, пісьменьнік-дакумэнталіст, празаік, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1984—2003 |
Жанр | палітычны трылер |
Мова | ангельская мова[2] |
https://tomclancy.com/ |
Біяграфія
рэдагавацьТом Клэнсі нарадзіўся 12 красавіка 1947 году ў графстве Калвэрт, штату Мэрылэнд. Па сканчэньні школы ў горадзе Тоўсан у 1965 годзе вывучаў ангельскую літаратуру ў прыватным каталіцкім коледжы Сьв. Лаёлы ў Балтыморы. Усё дзяцінства мроіў пра службу ў арміі, аднак па сканчэньні коледжу ў 1968 годзе ў сувязі з дрэнным зрокам ня змог прайсьці мэдагляд і ў армію не патрапіў. Затое стаў працаваць у страхавым агенцтве. У 1970 годзе ўступіў у шлюб са сваёй першай жонкай Вандай, зь якой у іх было сямёра дзяцей. Шлюб распаўся ў 1998 годзе. Годам пазьней, 26 чэрвеня 1999 году ў веку 53 гадоў ажаніўся на 32-гадовай журналістцы Аляксандры Левелін.
Падчас Халоднай войны цікавіўся вайсковай гісторыяй, відамі зброі і геапалітыкай, пісаў артыкулы і інструкцыі па выкарыстоўваньні асобных відаў зброі. У 1984 годзе апублікаваў сваю першую кнігу «The Hunt for Red October» (па-беларуску: «Паляваньне за Чырвоным Кастрычнікам»), якая імгненна стала бэстсэлерам і здабыла яму вялікую папулярнасьць ў ЗША і за мяжой. Гэтая кніга аб уцёках савецкай падлодкі на захад заслужыла хвалу нават прэзыдэнта Рональда Рэйгана і пасьля была экранізаваная. За гэтай кніжкай вынікалі іншыя, амаль кожная зь іх таксама станавілася бэстсэлерам дзякуючы арыгінальнаму спалучэньню рэалістычных геапалітычных сцэнараў з дэталёвым, тэхнічным апісаньнем розных відаў зброі. Некаторыя раманы Клэнсі апынуліся на зьдзіўленьне дакладнымі — напрыклад у рамане «Executive Order» ён прадугледзеў сутыкненьне камэрцыйнага самалёта з Пэнтагонам, амаль дакладна, як гэта здарылася 11 верасьня 2001 году.
Па меркаваньні некаторых, знаёмства Тома Клэнсі з працаўнікамі Пэнтагона і выведкі давала яму магчымасьць карыстацца інфармацыяй з гэтых крыніц. Якасьць і пэўнасьць фактаў у яго раманах былі настолькі прыгожымі, што сталі праграмнай літаратурай у некаторых каледжах ЗША. У цэлым, больш за 50 млн асобнікаў яго раманаў выйшла друкам, шмат зь іх былі экранізаваныя. Том Клэнсі таксама піша артыкулы па вайсковай гісторыі, біяграфіі і ў прыватнасьці, інструкцыі па выкарыстоўваньні пэўных відаў зброі. Тома Клэнсі неаднаразова запрашалі на тэлебачаньне ў якасьці экспэрта. У прыватнасьці, падчас тэрарыстычных актаў 11 верасьня ў 2001 годзе ён быў адным з экспэртаў на CNN па пытаньнях ісламскага тэрарызму і выступіў на абарону ісламу агулам. Хоць яго ўспрымалі як прыхільніка кансэрватыўных поглядаў, ён не падтрымаў вайну ЗША ў Іраку і выступаў з крытыкай адміністрацыі прэзыдэнта Буша і вайсковага дэпартамэнта.
Дзякуючы папулярнасьці сваіх раманаў, за 20 гадоў сваёй кар’еры пісьменьніка Том Клэнсі стаў адным з найбагацейшых аўтараў краіны. Яго імя стала выкарыстоўвацца як своеасаблівы брэнд прыгодніцкай ды шпегунскай літаратуры, была створана сэрыя кампутарных гульняў і г. д. Некаторыя апошнія раманы на аснове кампутарных сэрыялаў былі напісаныя іншымі аўтарамі. У 1993 годзе ён стаў саўладальнікам бэйсбольнай каманды ў Балтыморы.
Бібліяграфія
рэдагавацьРаманы
рэдагаваць- The Hunt for Red October (1984)
- Red Storm Rising (1986)
- Patriot Games (1987)
- The Cardinal of the Kremlin (1988)
- Clear and Present Danger (1989)
- The Sum of All Fears (1991)
- Without Remorse (1993)
- Debt of Honor (1994)
- Executive Orders (1996)
- SSN (1996)
- Rainbow Six (1998)
- The Bear and the Dragon (2000)
- Red Rabbit (2002)
- The Teeth of the Tiger (2003)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТом Клэнсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Tom Clancy FAQ (анг.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119419610 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Clancy, Tom, 1947-2013 // CONOR.SI