Мікалай Амельяновіч

беларускі эканаміст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Амельяновіч.

Мікала́й Амельяно́віч (1937, вёска Міхнавічы, цяпер у Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 31 студзеня 2013) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Амельяновіч
1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
21 сьнежня 1990 — 1991
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Станіслаў Багданкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1937(1937)
вёска Міхнавічы
Памёр: 31 студзеня 2013
Адукацыя:
Узнагароды:
Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў інстытут народнай гаспадаркі (1961). Працаваў у міністэрстве фінансаў БССР, дырэктарам Менскага фінансава-эканамічнага тэхнікуму, упраўляючым Белканторай Дзяржбанку СССР (1986—1991).

21 сьнежня 1990 року пастановаю Вярхоўнага савету БССР стаў першым кіраўніком створанага Нацыянальнага банку Беларускай ССР. У 1991 на гэтай пасадзе яго замяніў Станіслаў Багданкевіч.

Пасьля працаваў першым намесьнікам старшыні праўленьня Ашчаднага банку Беларусі, у «Тэхнабанку».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць