Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква, Расея — 23 сакавіка 2013, Аскот, Вялікабрытанія) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна.

Барыс Беразоўскі
па-расейску: Борис Абрамович Березовский
18 студзеня 2000 — 7 сьнежня 2003
19 сьнежня 1999 году — 19 ліпеня 2000 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 студзеня 1946(1946-01-23)[1][2]
Памёр: 23 сакавіка 2013(2013-03-23)[1][2] (67 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Лізавета Беразоўская[d]
Бацька: Абрам Маркавіч Беразоўскі
Адукацыя:
Узнагароды:
прэмія Ленінскага камсамолу падзяка прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі

З 20 верасьня 2001 году знаходзіўся ў вышуку ў Расеі па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У апошнія гады жыцьця пражываў ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 году меў брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя Платона Яленіна (па-расейску: Платон Еленин)[4]. Зьяўляўся грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[5].

У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў. Напрыканцы жыцьця фінансавае становішча Беразоўскага значна пагоршылася. Ён накапіў значныя пазыкі, яму давялося звольніць памочнікаў, амаль усю ахову і выставіць на продаж некалькі дамоў, якія яму належалі.

  1. ^ а б в г Boris Berezovsky // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Boris Beresowskij // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #122701070 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Сваё рашэньне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога зьяўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна — «Алігарх»; Алена (па-расейску: Елена) — імя жонкі Беразоўскага.
  5. ^ Березовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля (рас.)