Аналягавае тэлебачаньне
Аналягавае тэлебачаньне — тэлевізійная сыстэма, якая выкарыстоўвае для прыйманьня, вываду і перадачы выяваў і гуку аналягавы электрычны сыгнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы мэханічнае тэлебачаньне, выкарыстоўвалі аналягавыя сыгналы, якія можна перадаваць як па кабелю, так і па радыё. Аналягаве тэлебачаньне да сёньняшняга часу зьяўляецца дамінуючым на этэрных наземных каналах у шматлікіх краінах сьвету.
Спыненьне аналягавага вяшчаньня
рэдагавацьСёньня адбываецца пераход з аналягавага на лічбавае тэлебачаньне. Шматлікія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ўжо спынілі або плянуюць у найбліжэйшай будучыні скончыць тэлевяшчаньне ў аналягавых стандартах. Галоўныя складанасьці гэтага пераходу:
- Працаёмкасьць, вялікія кошты і нерэнтабельнасьць пакрыцьця трансляцыйнымі сыстэмамі маланаселеных тэрыторыяў;
- Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчаньня, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
- Нізкая рэклямная даходнасьць лічбавага тэлевяшчаньня на пераходным этапе[2];
- Інэртнасьць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працаздольнымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачаньня вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно зьяўляецца органам апавяшчэньня ў надзвычайных сытуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Дата спыненьня вяшчаньня | Краіна |
---|---|
1 верасьня 2006 | Люксэмбург |
11 сьнежная 2006 | Нідэрлянды |
1 верасьня 2007 | Фінляндыя |
25 верасьня 2007 | Андора |
29 кастрычніка 2007 | Швэцыя |
27 траўня 2008 | Швайцарыя |
12 чэрвеня 2009 | ЗША |
30 чэрвеня 2009 | ФРН |
31 кастрычніка 2009 | Данія |
30 лістапада 2009 | Нарвэгія |
3 красавіка 2010 | Гішпанія |
31 сьнежня 2010 | Славенія |
7 чэрвеня 2011 | Аўстралія |
31 ліпеня 2011 | Японія |
31 жніўня 2011 | Канада |
30 лістапада 2011 | Бэльгія, Францыя |
30 чэрвеня 2012 | Чэхія |
24 кастрычніка 2012 | Ірляндыя, Вялікабрытанія |
31 сьнежня 2012 | Баўгарыя, Італія, Паўднёвая Карэя |
23 ліпеня 2013 | Польшча[4] |
15 траўня 2015 | Беларусь[5] |
31 сьнежня 2015 | Філіпіны |
29 чэрвеня 2016 | Бразылія |
31 сьнежня 2016 | Украіна |
2014—2017 | Расея |
2015—2020 | Кітай[6] |
2022 | Мэксыка[3] |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Цифровое телевидение началось с помех
- ^ Отключать аналоговое ТВ в стране нужно с 2012 на 2013 год
- ^ а б США попрощались с аналоговым телевещанием
- ^ В Польше отключают аналоговое ТВ
- ^ Аналоговое телевидение будут отключать по графику
- ^ Отключение аналоговых ТВ-сервисов осуществится в Китае к 2015г.