17 траўня
дата
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
17 тра́ўня — 138-ы дзень году (137-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 229 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1557 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Аўгустову (Падляшша) Магдэбурскае права
- 1597 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі (Троччына) Магдэбурскае права і герб
- 1838 — Ігнат Дамейка прыбыў у Чылі
- 1902 — археоляг Валерыёс Стаіс сярод рэштак старажытнагрэцкага карабля знайшоў Антыкітэрскі мэханізм
- 1916 — Вялікабрытанія першай у сьвеце перайшла на летні час
- 1934 — савецкія карнікі расстралялі Алеся Салагуба, беларускага літаратара
- 1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы
- 1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР
- 1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць зь сьпісу псыхічных захворваньняў
- 1995 — створаная Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь
- 2017 — заснаваны інтэрнэт-партал «Здаровыя людзі»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1681 — Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1865 — Агнэс Зорма, нямецкая тэатральная акторка
- 1873 — Анры Барбюс, францускі пісьменьнік
- 1911 — Станіслаў Рагоўскі, каталіцкі сьвятар у Баранавічах
- 1928 — Ідзі Амін, прэзыдэнт Уганды, заснавальнік аднаго з самых брутальных аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы
- 1950 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнт, журналіст, заснавальнік і старшыня ультра-лібэральнай партыі «Дэмакратычны зьвяз»
- 1952 — Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсмэн, 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром выкрадзены пры нявысьветленых абставінах
- 1970 — Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая
Сьмерці
рэдагаваць- 1510 — Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак
- 1665 — Юры Белазор, дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ
- 1727 — Кацярына I, расейская імпэратрыца
- 1745 — Амвросій, праваслаўны царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітае й Расеі, архіяпіскап вяліка-наўгародзкі й вяліка-луцкі
- 1931 — Мэльхісэдэк, праваслаўны сьвятар, царкоўны дзяяч, мітрапаліт
- 1934 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст
- 1934 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст
Сьвяты
рэдагаваць- Нарвэгія Дзень Канстытуцыі (Дзень незалежнасьці).