17 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | |||
2023 год Усе дні |
17 лістапа́да — 321-ы дзень году (322-і ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 44 дні.
ПадзеіРэдагаваць
- 1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў
- 1654 — Трынаццацігадовая вайна: па 14 тыднях аблогі войскі Маскоўскае дзяржавы пад камандаю Шарамецева і казакі Залатарэнкі захапілі Віцебск
- 1800 — у Вашынгтоне на першае паседжаньне сабраўся Кангрэс ЗША
- 1812 — Вайна 1812 году: пад Менскам адбылася няўдалая бітва 18-га і 22-га ўланскіх палкоў арміі Напалеона, укамплектаваных беларусамі, з расейскім войскам генэрала Тармасава
- 1855 — шатляндзкі місіянэр Дэйвід Лівінгстан першым з эўрапейцаў выйшаў да вадаспаду Вікторыя
- 1869 — урачыстае адкрыцьцё Суэцкага канала
- 1933 — пры NSDAP створаны офіс расавай палітыкі
- 1950 — заснаваны «Менскі радыёзавод»
- 1989 — пачатак «аксамітавай рэвалюцыі» ў Чэхаславаччыне
НараджэньніРэдагаваць
- 1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат
- 1906 — Янка Багдановіч, беларускі пэдагог і мэмуарыст
- 1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр
СьмерціРэдагаваць
- 1682 — Тытус Лівіюш Баратыні, навуковец часоў Рэчы Паспалітай, вынаходнік мікромэтру і ветрака для паліву садоў
- 1757 — Марыя Юзэфа фон Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
- 1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца
- 1846 — Ян Цывінскі, рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог і філянтроп
- 1863 — Юлян Міцкевіч, камісар Ковенскага ваяводзтва падчас нацыянальна-вызваленчага паўстаньня
- 1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар
- 1957 — Авэтык Ісаакян (нар. 1875), армянскі паэт, празаік, публіцыст
- 1979 — Імануэль Велікоўскі, амэрыканскі фізык беларускага паходжаньня, аўтар тэорыі пра звязак паміж катаклізмамі на Зямлі і зьмяненьнямі структуры Сонечнай сыстэмы
- 2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, дасьледніца гісторыі Нясьвіжу.
СьвятыРэдагаваць
17 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў