The Doors
The Doors (па-беларуску: Дзьверы — амэрыканскі рок-гурт, створаны ў 1965 годзе ў Лос-Анджэлесе, які моцна паўплываў на культуру і мастацтва 1960-х гадоў. Загадкавыя, містычныя, алегарычныя тэксты песень і яркі вобраз вакаліста гурта, Джыма Морысана, зрабілі The Doors ці ня самым знакамітым і адначасова супярэчлівым гуртом свайго часу. Нават пасьля (часовага) распаду ў 1971 годзе яго папулярнасьць не зьмяншалася. Агульны наклад альбомаў гурту перавышае 80 млн асобнікаў[1].
The Doors | |
Гады | 1965—1973 (узнаўленьне: 1978, 1993, 2000, 2011, 2012) |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | псыхадэлічны рок, блюз-рок, эйсыд-рок, рытм-н-блюз, гард-рок |
Выдавец | Elektra Records |
Удзельнікі | |
Былыя ўдзельнікі | Джым Морысан — сьпеў (1965—1971) Рэй Манзарэк — клявішныя Робі Крыгер — гітара Джон Дэнсмар — бубны |
Узнагароды і прэміі | |
www.thedoors.com |
Дыскаграфія
рэдагаваць- The Doors (1967)
- Strange Days (1967)
- Waiting for the Sun (1968)
- The Soft Parade (1969)
- Morrison Hotel (1970)
- L.A. Woman (1971)
- Other Voices (1971)
- Full Circle (1972)
- An American Prayer (1978)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jennifer Merin. Documentaries. The Doors: When You’re Strange
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьThe Doors — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў