Сьцяпан Бандэра

украінскі палітычны дзяяч

Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (па-ўкраінску: Степан Андрійович Бандера; 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Сьцяпан Андрэевіч Бандэра
Степан Андрійович Бандера
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 1 студзеня 1909
Месца нараджэньня Стары Ўгрынаў, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1959 (50 гадоў)
Месца сьмерці Мюнхэн, Нямеччына
Прычына сьмерці атручваньне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, тэрарыст
Сябра ў OUN
Бацька Андрэй Бандэра[d]
Маці Міраслава Бандэра[d]
Дзеці Andrii Bandera[d]
Узнагароды
ордэн Дзяржавы
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Стары Ўгрынаў Калускага павету на Станіслаўшчыне (цяпер Івана-Франкоўшчына) у сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў сябрам «Пласта». У 1928 стаў сябрам Украінскай Ваеннай Арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле выведкі, пазьней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі.

Дзейнасьць ва АУН

рэдагаваць

У 1929 ён уступіў у АУН, з 1931 зьяўляўся сябрам Краявой Экзэкутывы АУН на Заходне-Ўкраінскіх-Землях (ЗУЗ), а з чэрвеня 1932 — намесьнікам Краявога Правадыра і рэфэрэнт прапаганды.

У чэрвені 1934 году быў арыштаваны польскай паліцыяй і быў пад сьледзтвам у турмах Львова, Кракава і Варшавы да канца 1935 г. У канцы 1935 у пачатку 1936 г. адбыўся працэс перад акруговым судом у Варшаве, у якім Бандэра, разам з 11 іншымі абвінавачванымі, быў судзімы за прыналежнасьць да АУН і за арганізацыю забойства міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага. Асуджаны на сьмяротнае пакараньне, замененае пажыцьцёвым зьняволеньнем. 13 верасьня 1939 году з прычыны крытычнага становішча на ўчастку фронту адміністрацыя і ахова турмы эвакуяваліся, і зьняволеныя, у тым ліку Бандэра, выйшлі на волю. З 1940 займае кіроўныя пасты ва АУН.

Прыхільнікі Бандэры ва АУН вылучаюцца ў асобнае крыло, якое не прызнае паўнамоцтваў А. Млынара, абранага лідэрам АУН пасьля забойства агентам НКУС Судаплатавым ранейшага лідэра, Я. Канавальца.

5 ліпеня 1941 году Бандэра быў арыштаваны нацысцкімі ўладамі за спробы абвяшчэньня яго прыхільнікамі на чале з Я. Стэцко незалежнай Украінскай дзяржавы ва Львове. Разам са сваімі роднымі братамі Аляксандрам і Васілём Бандэрам заключаны ў канцлягер Заксэнхаўзэн. Утрымоўваўся ў камэры 73-га бункера «Цэленбаў». Быў нямецкім вязьнем да 1944 году. Браты С. Бандэры Аляксандар і Васіль Бандэра загінулі ў канцлягеры Асьвенцым.

 
Сьцяпан Бандэра ў «Пласьце» (1923)

Прыхільнікі Бандэры, якія падтрымлівалі зь ім сувязь падчас яго зьняволеньня, разгарнулі тэрарыстычную дзейнасьць, накіраваную на падначаленьне Бандэры АУН. З гэтай мэтай яны зьдзяйсьнялі забойствы прыхільнікаў А. Мельніка і Бульбы-Бараўца, а таксама стваралі раўналежныя структуры, аднайменныя ўжо існым структурам украінскіх нацыяналістаў (Украінскае паўстанцкае войска, Украінскі цэнтральны камітэт і інш.) Да 1944 ім атрымалася цалкам зьнішчыць ролі Млынара і Бульбы-Бараўца ў нацыяналістычным руху. З гэтага жа часу назоў УПА асацыюецца толькі зь імем Бандэры, а УПА Бульбы-Бараўца забытая.

Забіты ў 1959 годзе ў Мюнхэне (стрэлам цыяніду), як усталяваў нямецкі Фэдэральны Канстытуцыйны Суд у Карлсруэ, па заданьні КДБ Багданам Сташынскім, што пазьней перабег у Заходні Бэрлін. У інтэрвію газэце «Камсамольская праўда», апублікаваным у нумары за 6 сьнежня 2005 году, былы Старшыня КДБ СССР Уладзімер Кручкоў прызнаў, што «забойства Сьцяпана Бандэры было адной з апошніх ліквідацыяў КДБ гвалтоўнымі мэтадамі непажаданых элемэнтаў»[1].

Сьцяпан Бандэра быў пахаваны 20 кастрычніка на цьвінтары Вальдфрыдгоф (па-нямецку: Waldfriedhof) у Мюнхэне. Пасьля яго сьмерці арганізацыю ўзначаліў Сьцяпан Лянкаўскі.

Частка ўкраінскага насельніцтва ставіцца да Бандэры як да героя Ўкраіны і зьвязвае зь яго імем нацыянальна-вызваленчую барацьбу ўкраінскага народа супраць двух імпэрыялізмаў — савецка-расейскага і нацысцкага.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Помнік Сьцяпану Бандэры ў Тарнопалі

У 2004 годзе было пачата будаўніцтва помніка Бандэры ў Львове. Помнік быў адкрыты 13 кастрычніка 2007 году. 22 студзеня 2010 году Сьцяпану Бандэру было прысвоена званьне «Герой Украіны».[2][3], у 2011 годзе рашэньне скасаванае.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць