Тадэвуш Кундзіч (па-польску: Tadeusz Kundzicz; 15 кастрычніка 1747, Крынічын, цяпер Пасвольскі раён, Панявескі павет, Летува-15 студзеня 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, навуковец.

Тадэвуш Кундзіч
Tadeusz Kundzicz
Род дзейнасьці біскуп-суфраган троцкі
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1747
Месца нараджэньня Крынічын, цяпер Пасвольскі раён, Панявескі павет, Летува
Дата сьмерці 15 студзеня 1829
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак матэматык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы

6 жніўня 1772 уступіў у Таварыства Езуса, 8 сьнежня 1773 высьвечаны на ксяндза. У 1768-1771 выкладаў граматыку, геамэтрыю й францускую мову, у 1771-1773 францускую мову й сынтаксыс. У 1773-1777 працаваў у абсэрваторыі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1777-1780 выкладаў элемэнтарную матэматыку ў Віленскім унівэрсытэце, у 1780-1803 — практычную матэматыку: гідрастатыку, гідраўліку, аэрамэтрыю, архітэктуру, фартыфікацыю й піратэхніку. Ад 1780 прафэсар. У 1794 уваходзіў у Адукацыйную камісію.

У 1803—1807 прэфэкт віленскае сэмінарыі. Ад 1796 канцлер віленскае дыяцэзіі, ад 1808 канонік віленскае капітулы. 10 ліпеня 1815 прызначаны тытулярным біскупам анастасыёпальскім і біскупам-суфраганам троцкім, кансакраваны 8 траўня 1817. У 1815-1822 генэральны вікарый дыяцэзіі.

Папярэднік
Ігнат Гоўвалт
Біскупы-суфраганы троцкія
1815-1829
Наступнік
Ян Цывінскі
Папярэднік
Франчэско Марыя д'Эстэ
Анастасыёпальскія біскупы
1815—1829
Наступнік
Анджэлё Андрэа Дзатолі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць