Леанард Іваноўскі

расейскі і летувіскі аграном

Леана́рд Івано́ўскі (2 лістапада 1845, Лябёдка, цяпер у межах в. Галавічполе Шчучынскага раёну — 15 кастрычніка 1919) — расейскі гаспадарчы і грамадзкі дзяяч.

Леанард Іваноўскі
Дата нараджэньня 2 лістапада 1845(1845-11-02) або 1845
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1919(1919-10-15) або 1919
Месца пахаваньня
  • Галавічполе[d]
Месца вучобы
Занятак перакладнік, заоляг
Навуковая сфэра сельская гаспадарка
Бацька Станіслаў Іваноўскі[d]
Маці Антаніна з Быкоўскіх[d]
Дзеці Алена Іваноўская, Тадэвуш Іваноўскі, Юры Іваноўскі[d], Вацлаў Іваноўскі і Станіслаў Іваноўскі[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Іваноўскі.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Вучыўся ў віленскай гімназіі, пасьля скончыў Пецярбурскі тэхналягічны інстытут (1868), дзе атрымаў ступень інжынэра-тэхноляга. Затым да 1891 працаваў на прамысловых будоўлях Сыбіры, Уралу й іншых рэгіёнаў Расіі, каля 15 гадоў правёў у мясцовасьці Краснае Навахапёрскага павета Варонескай губэрні.

Пасьля перабраўся ў Варшаву, а не пазьней за 1899 уладкаваўся ў Пецярбургу. Тут дасягнуў вяршыні сваёй прафэсійнай кар’еры: стаў правадзейным дзяржаўным дарадцам, чальцом Тэхналягічнага камітэту Галоўнае акцызнае ўправы і кіраўніком яе капітальнага аддзелу, а таксама чальцом Дзяржаўнай Рады па справах харчовых прадуктаў. Л. Іваноўскі часта выяжджаў за мяжу, добра ведаў некалькі моваў. Супрацоўнічаў з Дзьмітрыем Мендзялеевым, разам зь ім езьдзіў у Лёндан, дзе ў Каралеўскім хімічным таварыстве перакладаў на ангельскую мову ягоны даклад пра пэрыядычную сыстэму элемэнтаў. Падчас Першай сусьветнай вайны адмовіўся ад дзяржаўнай службы і вярнуўся ў Лябёдку.

Леанард Іваноўскі аддаваў шмат увагі разьвіцьцю і ўдасканаленьню гаспадаркі ў Лябёдцы, якую атрымаў у спадчыну. Паступова павялічыў яе да 500 га, задрэнажаваў рольныя грунты, засадзіў лесам аблогі, абсталяваў сельскагаспадарчымі машынамі, пабудаваў паравы млын. Асаблівую ўвагу надаваў садоўніцтву. У садовай гаспадарцы было выпрабавана каля 400 гатункаў яблынь, 100 — груш і 80 — сьліваў, вішняў, чарэшняў. Садавіну зь Лябёдкі вывозілі на пецярбурскія і маскоўскія рынкі, двойчы яе гаспадар атрымліваў залаты мэдаль на ўсерасейскіх выставах. Варшаўскае садаўнічае таварыства абрала Л. Іваноўскага старшынёю. У першыя гады XX ст. у Лябёдцы была завершаная будоўля новай сямейнай рэзыдэнцыі.

Дзейнасьць Леанарда Іваноўскага была нацэленая на тое, каб ператварыць Лябёдку ва ўзорны асяродак агратэхнічнага прагрэсу. Дзеля разьвіцьця садоўніцтва ў 1888 ён распачаў продаж прышчэпкаў, прыстасаваных да мясцовых кліматычна-глебавых варункаў. Арганізоўваў выставы збожжавых, гародніны, садавіны і свойскай жывёлы. Здабываў сродкі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі на ўзнагароды ўдзельнікам выставы, галоўным чынам — малазямельным сялянам. Арганізоўваў агранамічныя кансультацыі, дбаў пра забесьпячэньне земляробаў лепшымі гатункамі насеньня, саджанцаў і племянной жывёлы. Маладых сялян прымалі ў маёнтку на практыку ў галіне садоўніцтва, пчалярства, жывёла- і расьлінаводства. У 1913 меркавалася адкрыць курсы малочнай вытворчасьці. Аднак у хуткім часе вайна і акупацыя зруйнавалі гаспадарку.

У шлюбе з Ядвігай Райхель меў пяцёра дзяцей: Юры, Вацлава, Тадэвуша, Алену і Станіслава. Вядомасьць атрымалі: Юры Іваноўскі — польскі палітык, грамадзкі дзяяч; Вацлаў Іваноўскі — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук; Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас) — летувіскі навуковец-біёляг.

Літаратура рэдагаваць