Ртутны баромэтар
прыбор
Рту́тны баро́мэтар — вадкасны баромэтар, у якім атмасфэрны ціск вымераецца па вышыні слупа ртуці ў залітаванай зверху трубцы, апушчанай адчыненым канцом у пасудзіну з ртуцьцю.
Ртутныя баромэтры — найболей дакладныя прыборы, імі абсталяваныя мэтэаралягічныя станцыі, па іх правяраецца праца іншых відаў баромэтраў.