Ёганэс Свэйнсан К’ярваль
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval; 15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісьляндзкі мастак.
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 кастрычніка 1885[1][2][3][4][5] |
---|---|
Месца нараджэньня | Ісьляндыя |
Дата сьмерці | 13 красавіка 1972[6][2][3][4] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Рэйк’явік, Ісьляндыя |
Месца пахаваньня | Рэйк’явік |
Грамадзянства | Ісьляндыя[7] |
Месца вучобы | Каралеўская дацкая акадэмія мастацтваў |
Занятак | маляр і паэт |
Узнагароды | |
Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан, рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай — на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псэўданім К’ярваль.
Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К’ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К’ярваля).
Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Johannes Kjarval
- ^ а б Kunstindeks Danmark
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ Delarge J. Лё Дэлярж — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ^ RKDartists
- ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў