Дыд’е Дэшам
Дыд’е Дэшам (па-француску: Didier Deschamps; нарадзіўся 15 кастрычніка 1968 году, Баёна, Францыя) — францускі футбаліст і трэнэр. Былы капітан Францыі, прывёў яе да перамог на сусьветным першынстве 1998 году і Эўра-2000, а ў 2018 годзе стаў чэмпіёнам сьвету ўжо як галоўны трэнэр зборнай Францыі. У 2007 годзе пакінуў трэнэрскі пост «Ювэнтусу» з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам каманды. На сёньняшні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі.
Дыд’е Дэшам | ||
Didier Deschamps | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1968 (56 гадоў) Баёна, Францыя | |
Рост | 169 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Францыя | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1985—1989 1989—1990 1990—1991 1991—1994 1994—1999 1999—2000 2000—2001 |
Нант Алімпік Марсэль Бардо Алімпік Марсэль Ювэнтус Чэлсі Валенсія |
110 (3) 17 (1) 37 (3) 106 (5) 124 (4) 27 (0) 13 (0) |
Зборныя | ||
1989—2000 | Францыя | 103 (4) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2001—2005 2006—2007 2009—2012 2012— |
Манака Ювэнтус Алімпік Марсэль Францыя |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Футбол | ||
Чэмпіянаты сьвету | ||
Золата | Францыя-1998 | |
Золата | Расея-2018 | |
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Бронза | Ангельшчына-1996 | |
Золата | Бэльгія/Нідэрлянды-2000 |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьДыд’е Дэшам пачынаў сваю футбольную кар’еру ў аматарскім клюбе «Авірон Баён», калі толькі вучыўся ў школе. Яго патэнцыял быў па вартасьці ацэнены скаўтамі «Нанту», «падпісаўшы» 15-гадовага юнака ў красавіку 1983 году. Дэбют Дэшама ў лізе адбыўся 27 верасьня 1985 году.
Першыя сапраўдныя посьпехі прыйшлі да будучага лідэра нацыянальнай каманды падчас другой марсэльской «кампаніі» 1991—1994 гадоў. Пасьля двух тытулаў чэмпіёна Францускай лігі (1991, 1992) у руках Дэшама апынуўся недасягальны для шматлікіх Кубак чэмпіёнаў. Тое, што зрабілі футбалісты «Алімпіка» ў 1993 годзе, здавалася неверагодным, паколькі да іх (як і пасьля) ні адной францускай камандзе не атрымалася заваяваць ніводнага трафэя клюбнага эўрапейскага футболу. Дыд’е Дэшам стаў самым маладым капітанам, якому атрымалася заваяваць гэты ганаровы трафэй, тады як галкіпэр той каманды, Фаб’ен Бартэз стаў самым юным брамнікам у той жа намінацыі.
У 1994 годзе гулец далучыўся да турынскага «Ювэнтусу». Бліскаючы ў яго складзе, Дэшам выйграў шэсьць разнастайных кубкаў унутры краін і другі за апошнія два гады Кубак чэмпіёнаў (1996). Мабыць, не выпадкова Дэшам уваходзіць у «тройку» найлепшых легіянэраў з Францыі, якія баранілі колер «старой сэньёры».
Перш чым завяршыць вялікую футбольную кар’еру, Дэшам пасьпеў паспрабаваць сябе ў якасьці гульца ангельскай Прэм’ер-Лігі і гішпанскай Прымэры. У 2001 годзе гулец абвясьціў аб тым, што мае намер павесіць буцы на цьвік.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьАтрымаўшы запрашэньне ў зборную ад Мішэля Плятыні ў 1989 годзе (супраць Югаславіі), Дэшам пачынаў сваю міжнародную кар’еру ў цёмныя для ўсяго францускага футболу часы[1].
Калі новы галоўны трэнэр Эме Жаке пачынаў рэанімаваць зборную, капітанам стаў «зорны» плэймэкер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык Кантана. Але ўскладзеныя на яго надзеі не апраўдаліся: атрымаўшы доўгую дыскваліфікацыю за паводзіны, несумяшчальныя з прынцыпамі «фэйр плэй», ён змог вярнуцца толькі ў студзені 1995 году, калі на зьмену вэтэранам, накшталт яго, Жана-П’ера Папэна й Давіда Жыналя, прыйшло пакаленьне Зынэдына Зыдана. Дэшам, адзін зь нешматлікіх пакінутых у страю, быў абраны капітанам зборнай, якую пасьля ахрысьцяць «залатым пакаленьнем» францускага футболу. Свой першы матч у якасьці «трэнэра на полі» Дыд’е Дэшам адыграў супраць нацыянальнай каманды Нямеччыны падчас падрыхтовак да Эўра.
Але сучаснае прызнаньне прыйшло да Дэшама і яго партнэраў пасьля фэерычнага мундыялю 1998 году. Да пачатку першынства галоўным фаварытам лічылася зборная Бразыліі, якая, нягледзячы на страту Рамарыё, усё роўна заставалася самой грознай па складзе. Скласьці ёй канкурэнцыю магла толькі Сэлеста, вядзёная зьвязкам нападнікаў Габрыель Батыстута — Арыель Артэга. Але на справе атрымалася зусім па-іншаму: Францыя не пакінула ні найменшага шанцу сваім супернікам, паказаўшы выбітную гульню на ўсіх участках поля ў кожным матчы. Сапраўдным героем спаборніцтваў стаў Зынэдын Зыдан, аўтар фінальнага «дубля»; у варотах (на зьдзіўленьне роўна) стаяў Бартэз; лінія жа абароны, вядзёная абаранялым хаўбэкам Дыд’е Дэшамам, стала самой суладнай на турніры. Перамога апынулася больш чым заканамернай, прызнаньне — заслужаным.
Неўзабаве пасьля посьпеху Эме Жаке пакінуў пост настаўніка зборнай. На зьмену яму прыйшоў Ражэ Лемэр, які, скарыстаўшыся напрацоўкамі папярэдніка, прывёў французаў да перамогі ў наступным па ліку буйным турніры, Чэмпіянаце Эўропы 2000 году. Пасьля таго, як Дэшам падняў над галавой ганаровы трафэй, Францыя адразу ўзначаліла рэйтынг ФІФА і на працягу двух гадоў заставалася на яго вяршыні.
У 2001 годзе адбылося разьвітаньне Дыд’е Дэшама са зборнай. На той момант ён лічыўся рэкардсмэнам Францыі па ліку згуляных за яе матчаў. Цяпер наперадзе Дэшама разьмясьціліся адразу тры прозьвішчы: Зыдана, Цюрама і Дэсаі, прытым што ўсе яны — былыя партнэры Дыд’е.
Трэнэрская кар’ера
рэдагавацьПершым клюбам, які быў занесены ў сьпіс Дэшама-трэнэра, стаў «Манака», зь якім выйграў кубак лігі ў 2003 годзе і дайшоў да фіналу Лігі Чэмпіёнаў 2004 году і зь якога пасьля сышоў, не сыдучыся ў меркаваньні з кіраўніцтвам.
Калі ўлетку 2006 паступіла прапанову ад церпячага бедзтва «Ювэнтусу», Дэшам практычна не сумняваўся, і пачатак свайго першага сэзону ў Сэрыі B «старая сэньёра» сустракала разам з французам на трэнэрскім пасту. У першым жа сэзоне Дэшам вывеў каманду ў Сэрыю А зь першага месца, але па заканчэньні сэзону сышоў з клюбу з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам.
Дасягненьні
рэдагавацьГулец
рэдагавацьТрэнэр
рэдагаваць- Чэмпіён сьвету: 2018
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на FIFA
- Профіль на UEFA
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt