Генадзь Аўласенка

Генадзь Пятровіч Аўласенка (16 жніўня 1955, в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі пісьменьнік, паэт ды драматург.

Генадзь Пятровіч Аўласенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 жніўня 1955 (66 гадоў)
в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, драматург
Гады творчасьці 1998-наш час
Жанр фантастыка
Мовы беларуская, расейская
aulasenka.ho.ua

БіяграфіяРэдагаваць

У 1972 г. закончыў Ушацкую сярэднюю школу, служыў у Савецкай арміі. Закончыў біялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1984). Некаторы час жыў і працаваў у Якутыі і Забайкальлі. З 1984 г. жыве ў г. Ігумен Менскай вобласьці, працуе настаўнікам у Вайнілаўскай базавай школе Ігуменскага раёну. Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1999 г. Жанаты, мае дзьвюх дачок.

ТворыРэдагаваць

  • Час збіраць камяні: Вершы, паэмы. Мінск. 2003. 86 с.
  • История вместо математики. Мистический триллер. Минск. 2008. 190 с.
  • Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск: 2009. 125 с.
  • Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. Казачная аповесць. Мінск. 2009. 58 с.
  • Дзікія кошкі Барсума. Мінск: 2009. 383 с.
  • Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск. 2010. 140 с.
  • Азы вершаскладання. Дапаможнік для пачынаючых паэтаў. Мінск: 2011. 163 с.
  • Ключ, які нічога не адмыкае. Мінск, Мастацкая літаратура, 2014. Зборнік апавяданняў.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Аўласенка Генадзь. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. Мінск. 2003. С. 544.
  • Урбан І. Першая кніга [«Час збіраць камяні»] // Патрыёт. Ушачы. 30 ліпеня 2003.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

Персанальны сайт Генадзя Аўласенкі