Касьцёл Сьвятога Лаўрына (Ушачы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына
| |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ушачы |
Каардынаты | 55°10′39″ пн. ш. 28°36′44″ у. д. / 55.1775° пн. ш. 28.61222° у. д.Каардынаты: 55°10′39″ пн. ш. 28°36′44″ у. д. / 55.1775° пн. ш. 28.61222° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ва Ушачах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка пад адрасам вуліца Петруся Броўкі, 13. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1908 годзе жыхары Ўшачаў пачалі будаваньне новага мураванага касьцёла замест адабранага расейскімі ўладамі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) касьцёла Сьвятога Гераніма пры кляштары дамініканаў. Будаваньне скончылася ў 1913 годзе.
У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які яны неўзабаве часткова зруйнавалі. У 1990-я гады будынак вярнулі каталікам, якія яго аднавілі ў 2001—2004 гадох (без адбудовы вежаў).
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Шчыт фасаду і дах над алтарнай часткай завяршаюцца гранёнымі фіяламі. 3-часткавы падзел галоўнага фасаду адзначаецца трыма ўваходнымі стральчатымі парталамі, завершанымі сьпічастымі вімпэргамі. Раней з бакоў узвышаліся дзьве вежы з шатровымі завяршэньнямі. Сьцены будынка праразаюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца ступенчатымі контрфорсамі[1].
У касьцёле захоўваўся маляваны на палатне абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» ў срэбнай рызе.
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Хоры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 302.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.