Пліса (басэйн Нёмана)
Рака | |
Пліса | |
Выток | каля в. Вялікія Карнышы |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 25 км |
Плошча басэйну | 121 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,2 ‰ |
Пліса́ — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰.
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Вялікія Карнышы, цячэ сярод лясных масіваў Наваградзкім узвышшам, упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёну. Асноўныя прытокі — Ляхаўка й Лешчанка. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 291
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 291