Івейскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Іве́йскі раён (І́ўеўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 23 003 чалавекі[2]. Сярэдняя шчыльнасьць — 13 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — места Іўе.

Івейскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Іўе
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксандар Булак[d][1]
Насельніцтва (2018) 23 003[2]
Шчыльнасьць 12,5 чал./км²
Плошча 1845,5[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 145 м[4]
Месцазнаходжаньне Івейскага раёну
Івейскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-95
Паштовыя індэксы 231 3хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Івейскі раён мяжуе з Вярэнаўскім, Лідзкім, Наваградзкім і Ашмянскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскі і Стаўпецкім раёнамі Менскай вобласьці і Летувай на паўночным захадзе.

Рэльеф і карысныя выкапні

рэдагаваць

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны на поўначы і Нёманскай нізіны на поўдні. Рэльеф раўнінны. На 50% тэрыторыі вышыня рэльефу складае 150—200 мэтраў над узроўнем мора, 50% — ніжэй за 150 м. Найвышэйшы пункт — 243,4 мэтру (8 км на паўднёвы захад ад вёскі Трабы).

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, крэйда, гліны.

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,2 °C, ліпеня 17,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 610 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 191 дзень.

Лясы пераважаюць іглічныя, яны займаюць 44,7% тэрыторыі раёну, зь іх 22,3% — штучныя насаджэньні. Найвялікшая лясістасьць — на паўднёвым усходзе і паўдночным захадзе раёну, на ўсходзе знаходзіцца частка (20 тыс. га) лясоў Налібоцкай пушчы. Балоты займаюць каля 4,7% тэрыторыі раёну. Найбуйнейшыя балотныя масівы — Сіма, Жыжма, Чырвонае балота.

Глебы дзярнова-падзолістыя (40%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (29,4%), тарфяна-балотныя (11,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатавыя забалочаныя (12,3%).

Нацыянальны парк Налібоцкая пушча, заказьнікі мясцовага значэньня: біялягічны — Урочышча Чырвонае, ляндшафтны — Разлады.

Гідраграфія

рэдагаваць

Найбуйнейшыя рэкі — Нёман з прытокамі ГаўяЖыжмай, Клявой, Апітай і Іўнянкай) і Бярэзіна (зь Іслаччу й Чапунькай). На тэрыторыі раёну разьмяшчаецца Лаздунскае вадасховішча.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 28 891 чалавек[5] (перапіс; зь іх 13 508 мужчын (46,76%) і 15 383 жанчыны (53,24%); гарадзкога насельніцтва 9675 чалавек (33,38%)[5]); 2016 год — 24 036 чал.[6]; 2017 год — 23 457 чал.[7]; 2018 год — 23 003 чалавекі[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 79,2 тыс. га, зь іх асушаных — 25,7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: сьвінагадоўля, мяса-малочная жывёлагадоўля і конегадоўля, вырошчваюць збожжавыя, алейныя і кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульбу.

Прадпрыемствы: харчовай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія Ліда — Маладэчна, аўтамабільная дарога Горадня — Менск. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць раённы цэнтар зь местамі Наваградак і Ашмяны.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Мікалая (XVI ст.) і руіны вялікалітоўскага замка (XV ст.) у в. Геранёны, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.) у в. Дуды, сядзіба Ўмястоўскіх (XVIII — пач. ХІХ стагодзьдзя) у в. Жамыслаўль, касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла з кляштарам бэрнардынцаў (XV—XVIII стагодзьдзі) у мястэчку Іўе, касьцёл Сьвятых Сымона і Тадэвуша (пач. ХХ ст.) у в. Лаздуны, касьцёл Сьвятога Казімера (пач. ХХ ст.) і капліца (кан. ХІХ ст.) у в. Ліпнішкі, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Мікалаева (2-я палова ХІХ ст.), Сьвята-Траецкая царква (пач. ХХ ст.) у в. Морына, касьцёл сьвятога Ўладыслава (пач. ХХ ст.) у в. Суботнікі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (ХІХ ст.) у в. Сурвілішкі, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і былая вуніякая Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (XVIII ст) у в. Трабы, Сьвята-Варварынская царква (ХІХ ст.) у в. Чапунь, Сьвята-Мікалаеўская царква (1840) у в. Юрацішкі.

  • Уладзіслаў Брахоцкі (1810—1896) — грамадзкі дзяяч
  • Янка Пазьняк (1887—1939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст, палітык
  • Зянон Пазьняк — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У складзе раёну гарадзкі пасёлак Юрацішкі, 373 сельскія населеныя пункты (1999), Юрацішкаўскі пасялковы савет і 10 сельсаветаў: Бакштаўскі, Геранёнскі, Івейскі, Лаздунскі, Лелюкінскі, Ліпнішкаўскі, Морынскі, Суботніцкі, Трабскі, Эйгердаўскі.

  1. ^ http://ivje.gov.by/ru/predsedatel_rik-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ а б Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Ивьевский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць