Асташына
Аста́шына[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, у Вераб’евіцкім сельсавеце. Празь вёску цячэ рака Валоўка.
Асташына | |
трансьліт. Astašyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Вераб’евіцкі |
Насельніцтва: | 120 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231422 |
СААТА: | 4243840041 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′30″ пн. ш. 26°1′25″ у. д. / 53.69167° пн. ш. 26.02361° у. д.Каардынаты: 53°41′30″ пн. ш. 26°1′25″ у. д. / 53.69167° пн. ш. 26.02361° у. д. |
± Асташына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВёска Асташына зьяўляецца найстарэйшай вёскай Наваградзкага раёну. Упершыню яна згадваецца ў дакумэнтах пад 1401 годам, як двор Наваградзкай зямлі, які належаў вялікаму князю літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.
У сакавіку 1932 году ў вёсцы адбылося паўстаньне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасьля прыбыцьця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасьля прадаўленьня выступу 4 селяніны былі павешаныя, 5 атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне і 44 розныя тэрміны вязьніцы.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 120 чалавек
- 2001 год — 250 чалавек
- 1999 год — 243 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Млын (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
Інфраструктура
рэдагавацьУваходзіць у склад аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Працуе клюб, бібліятэка, крама.
Асобы
рэдагавацьСтэфан Грабоўскі (1767 — 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 291