Сэрвач (прыток Нёмана)
Сэ́рвач — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Карэліцкім і Наваградзкім раёнах Гарадзенскай вобласьці і Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 770 км². Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Сэрвач | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Багушоў |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 63 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,8 м³/с |
Плошча басэйну | 770 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагаваць- Мястэчка: Гарадзішча
- Гістарычнае мястэчка: Цырын
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля вёскі Багушоў Баранавіцкага раёну, у вярхоўі і сярэдняй частцы цячэ ўсходнімі схіламі Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Нёман у межах вёскі Панямоні Наваградзкага раёну.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі шырынёй 0,3—0,5 км, у сярэдняй плыні 1—1,5 км, у ніжняй — невыразная. Абалона двухбаковая, часткова забалочаная, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі, асабліва ў ніжняй частцы; яе шырыня ў вярхоўі 50—100 м, у сярэдняй плыні 400—600 м, да вусьця пашыраецца да 2—3 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плыні зьвілістае, ніжэй на працягу 17 км да вусьця каналізаванае.
У вярхоўі рака зарэгуляваная плацінай вадасховішча Кутаўшчына. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 359.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1