Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць)
Ваўко́вічы[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавету. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў ад Наваградку[2].
Ваўковічы | |
трансьліт. Vaŭkovičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Брольніцкі |
Насельніцтва: | 207 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231405 |
СААТА: | 4243817013 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′8″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 53.58556° пн. ш. 25.95639° у. д.Каардынаты: 53°35′8″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 53.58556° пн. ш. 25.95639° у. д. |
± Ваўковічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ верасьні 1939 году актывісты мясцовай партыйнай ячэйкі закатавалі вясковага бацюшку, айца Мікалая Нядзьведзкага[2].
Старую драўляную царкву, якая прастаяла амаль сто гадоў, саветы разабралі ў 1964 годзе й зрабілі зь яе прыбудову да першай вясковай школы. Пасьля і тую школу раскідалі ды збудавалі новую, цагляную. На 2009 год школа была зачынена. У адным з пакойчыкаў былой школы дзейнічае царква, якую асьвяціў архіепіскап Наваградзкі і Лідзкі Гурый[2].
Да 22 жніўня 2017 году — цэнтар Ваўковіцкага сельсавету. 22 жніўня 2017 году вёска перадзеная зь ліквідаванага Ваўковіцкага ў склад Брольніцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 207 чалавек
- 1999 год — 301 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 295
- ^ а б в Алесь Кудрыцкі. Навагрудская Галгофа // Наша Ніва, 24 кастрычніка 2009
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВаўковічы (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ваўковічы на «Radzima.org»