Помнік сакральнай архітэктуры
Наваградзкі мячэт
Наваградзкі мячэт
Наваградзкі мячэт
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′37.77″ пн. ш. 25°49′34.60″ у. д. / 53.593825° пн. ш. 25.8262778° у. д. / 53.593825; 25.8262778Каардынаты: 53°35′37.77″ пн. ш. 25°49′34.60″ у. д. / 53.593825° пн. ш. 25.8262778° у. д. / 53.593825; 25.8262778
Канфэсія Іслам
Тып будынка Мячэт
Заснавальнік Аляксандар Асановіч
Дата заснаваньня 1885
Асноўныя даты:
1945закрыцьцё
1994вяртаньне вернікам
1997аднаўленьне службаў
Статус ахоўваецца дзяржавай
Наваградзкі мячэт на мапе Беларусі
Наваградзкі мячэт
Наваградзкі мячэт
Наваградзкі мячэт
Наваградзкі мячэт на Вікісховішчы

Нава́градзкі мячэ́т — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Мячэтавай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мячэт у Наваградку ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі[1]. У 1792 годзе мясцовыя татары атрымалі ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывілей на будаваньне мячэту, які ўхваліў віленскі біскуп. Праз чатыры гады ў мячэту адбылося першае служэньне.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, мячэт працягваў дзеяць. У 1855 годзе на месцы старога мячэту на сродкі Аляксандра Асановіча, адстаўнога маёра, збудавалі новы мячэт[2].

Найноўшы час

рэдагаваць

22 верасьня 1929 году мячэт наведаў прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масьціцкі. Да 1939 году пры мячэту працавала рэлігійная школа — мактаб. У 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі мячэт, які перабудававалі пад жылую хату.

У 1994 годзе будынак мячэта вярнулі вернікам, пачалося аднаўленьне сьвятыні. 11 ліпеня 1997 году мячэт зноў пачаў дзеяць. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да 600-годзьдзя пасяленьня татараў на Беларусі[3].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У яго аснове зрубны, блізкі ў пляне да квадрата аб’ём, які пераходзіць у шатровы дах зь нізкім чацьверыком і палогім 4-схільным дахам, мінарэтам з паўсфэрным завяршэньнем. Да асноўнага аб’ёму далучаецца прытвор і два бакавыя прырубы. Ашаляваныя сьцены праразаюцца вокнамі і дзьверамі, якія аздабляюцца ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, пашыраную ў ісламскай архітэктуры[4].

У мячэту была мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 28
  1. ^ Мишкинене Галина Литовские татары (рас.) Ватаным
  2. ^ Мечеть (рас.) Новогрудок
  3. ^ Канапацкая З. Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность  (рас.) // Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.). — С. 19. — ISBN 5-94981-071-6.
  4. ^ Лакотка А. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. С. 60.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000417